|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Да Лукашэнкі прыехаў Грызлоў 11:03, 27/04/2001 Сустрэча Грызлова й Лукашэнкі пройдзе ў Гомлі, тамсама адбудзецца пятае паседжаньне Аб`яднанай калегіі МУС "саюзнай" дзяржавы Расеі й Беларусі. У паседжаньні калегіі прыме ўдзел міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў. Падчас сустрэчы расейскі й беларускі міністры прааналізуюць стан антыкрымінальнага супрацоўніцтва па розных накірунках аператыўна-службовай дзейнасьці. У прыватнасьці будзе закранута пытаньне кантролю за знаходжаньнем замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства на тэрыторыі "саюзнай" дзяржавы й ўзаемадзеяньне ДІБДР МУС Расеі з УДАІ МУС Беларусі па забесьпячэньню бясьпекі дарожнага руху ў прыгранічных раёнах. Акрамя таго, на паседжаньні будзе разгледжана пытаньне аб арганізацыі ўзаемнага навучаньня супрацоўнікаў ворганаў унутраных справаў у адукацыйных установах МУС Расеі й Беларусі. Сёньня вечарам Барыс Грызлоў вернецца ў Маскву.
|