Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ВАЛЕРЫ ШЧУКІН ПРЫГАВОРАНЫ ДА 3 МЕСЯЦАЎ АРЫШТУ 11:09, 27/04/2001
Гарадзкi суд Менску сёньня адхіліў касацыйную скаргу актывіста апазыцыі, праваабаронцы й журналіста Валеры Шчукіна. Шчукін спрабаваў праз гэты падкантрольны Лукашэнку судовы ворган аспрэчыць рашэньне суда Цэнтральнага раёну Менску, што прыгаварыў Шчукіна да 3 месяцаў пазбаўленьня волі.
Да трох месяцаў арышту Валеры Шчукіна прыгаварылі 20 сакавіка. Склад "злачынства" Валеры Шчукіна больш чым нікчэмны. Ён усяго толькі спрабаваў прайсьці без акрэдытацыі на прэсавай канферэнцыі міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава. Ахова яго не прапусьціла. Тады Валеры Шчукін, які звыкся змагацца за свае правы не толькі словам, але й справаю, ірвануў у канферэнцзалю.
У выніку - ахоўнікі накінуліся на далёка немаладога Валеры Аляксеевіча. У бойцы былі разьбітыя шкляныя дзьверы, і Шчукін настолькі сур`ёзна парэзаў ногі, што яго прыйшлося ў тэрміновым парадку дастаўляць у шпіталь для зашываньня ранаў.
Вось праз тое, 15 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску і пачалося заслухоўваньне крымінальнае справы дэпутата Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Валеры Шчукіна. Яго абвінавацілі ў хуліганстве - арт.339 ч1 КК РБ. Спроба задаволіць сваё законнае права журналіста на атрыманьне інфармацыі й выліліся Шчукіну ў 3 месяцы ўтрыманьня ў СІЗА.