Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка спыняе фінансаваць адсяленьне людзей з чарнобыльскай зоны 11:12, 27/04/2001
У сваім выступе ў Гомлі на паседжаньні па праблемах мінімізацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, А.Лукашэнка, насуперак відавочным рэчам, заявіў, што "процесс переселения людей из чернобыльских районов в экологически чистые уже давно прекратился". Лукашэнка лічыць, што "отселенческие" праграмы мелі сэнс толькі ў першыя гады пасьля чарнобыльскай аварыі, і на дадзены момант узьвядзеньне жылых дамоў у экалягічна чыстых населеных пунктах для чарнобыльцаў безсэнсоўна.