Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У красавіку ізноўку вырасьлі тарыфы на жыльлёва -- камунальныя паслугі 11:02, 02/05/2001
У параўнаньні з сакавіком у сярэднем на 4 адсоткі павялічылася квартплата (тэхабслугоўваньне) і плата за карыстаньне ліфтам, на столькі сама падаражэлі ацяпленьне, гарачая вада, газ, халодная вада й каналізацыя, на 7,7 адсоткі -- вываз і абясшкоджваньне адходаў, на 28,4 адсоткі -- плата за карыстаньне радыёкропкай, паведамляе БелаПан.
У абсалютных лічбах для жыхароў Менску тарыф на халодную ваду й каналізацыю павысіўся з 70,7 да 73,6 за кубічны метар, ацяпленьне -- з 70,92 да 74 рублёў за квадратны метар агульнай плошчы, газ -- з 168 да 174,7, вываз адходаў -- з 72,2 да 77,7 рублёў, абясшкоджваньне адходаў -- з 46,9 да 50,5, плата за карыстаньне ліфтам -- з 85,9 да 89,3, радыёкропкаю -- з 116 да 149 рублёў на чалавека.
Кошт адной гігакалёрыі цеплавой энэргіі, якая йдзе на падагрэў вады, павялічылася 2.607,3 да 2.711 рублёў. Стаўка квартплаты (тэхабслугоўваньне), адзіная для ўсёй рэспублікі, вырасла з 9,86 да 10,25 рублёў за квадратный метар агульнай плошчы. З пачатку года за карыстаньне ліфтам узрасла 20,6 адсоткі, квартплата (тэхабслугоўваньне) -- на 20,7, гарачая вада -- на 20,8, ацяпленьне -- на 21,3, радыёкропка -- на 41,9, халодная вада й каналізацыя -- на 52,1, газ -- на 58,1, вываз адходаў -- на 69,5, абяшкоджваньне адходаў -- на 70 адсоткаў.