Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія НПЗ скарацілі аб`ёмы вытворчасьці 11:04, 02/05/2001
Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы за чатыры месяцы 2001 года не змогуць выйсьці на паказчыкі ўзроўню перапрацоўкі нафты аналягічнага перыяду мінулага года, паведамілі ва ўрадзе рэспублікі. Паводле зьвестак экспэртаў, перапрацоўка нафты ў студзені-красавіку бягучага года будзе менш на 4-5 адсоткі.
Асноўнай прычынаю зьніжэньня ўзроўню перапрацоўкі вуглевадароднай сыравіны зьяўляецца скарачэньне паставак расейскай нафты ў рэспубліку. Так, паводле зьвестак на 25 красавіка, з пачатку года на беларускія НПЗ пастаўлена 4020 тысячаў тонаў, ці 95 адсоткаў да аналягічнага перыяду мінулага года, у тым ліку беларускай нафты 412 тысячаў тонаў. Разам з тым, перапрацоўка нафты за гэты перыяд склала 96 адсоткаў, ці 4075 тысячаў тонаў нафты.
На думку незалежных экспертаў, сытуацыя па пастаўцы вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь ужо ў бліжэйшыя месяцы пачне пагаршацца, калі ў Расеі ня будзе прынятае рашэньне аб зьніжэньні памераў пошліны на вываз нафтапрадуктаў. Яны лічаць, што беларускім НПЗ наўрадці ўдасца забясьпечыць загрузку заводаў цалкам. Прычына чыста эканамічная -- на тэрыторыі Беларусі няма патэнцыяльных пакупнікоў, здольных набыць той аб`ём нафтапрадуктаў, які прапанаваны на ўнутраным рынку як пастаўшчыкамі сыравіны, гэтак і самімі заводамі.