Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзяржаўны дэпартамэнт і ЭЗ працягваюць прызнаваць ВС 13-га скліканьня і настойваць на правядзеньні сумленных выбараў
11:10, 02/05/2001

"Беларускі народ мае права выбраць свайго наступнага прэзыдэнта шляхам дэмакратычнага волевыяўленьня", -- гаворыцца ў лісьце-адказе нядаўна прызначанага намесьніка дзяржсакратара ЗША Рычарда Армітэйджа рэдкалегіі часопіса "Беларускі Агляд", што выдае беларуская дыяспара за мяжою. Армітэйдж адзначае, што толькі вяртаньне Беларусі на дэмакратычны шлях разьвіцьця дапаможа ўзнавіць сяброўскія адносіны паміж ёй і Злучанымі Штатамі. У лісьце таксама гаворыцца: "З прыходам новай Адміністрацыі палітыка ЗША адносна Беларусі застаецца нязьменнай. Мэтаю нашай палітыкі па-ранейшаму зьяўляецца ўзнаўленьне дэмакратычнай, незалежнай Беларусі. Дасягнуць гэтай мэты магчыма праз свабодныя й справядлівыя выбары. Як правільна вы заўважылі ў сваім лісьце парляманцкія выбары ў кастрычніку 2000 г., не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі; мы працягваем прызнаваць Вярхоўны Савет 13-га скліканьня адзіным легітымным беларускім парлямэнтам. Разам са сваімі эўрапейскімі саюзьнікамі мы заклікаем беларускі ўрад для таго, каб прэзыдэнцкія выбары гэтага года атрымалі прызнаньне міжнароднай супольнасьці як свабодныя й справядлівыя".

У сваю чаргу, выканаўчы ворган Эўразьвязу - Эўрапейская Камісія - у асобе свайго прадстаўніка Ціма Сума адказала літаральна наступнае на аналягічны ліст беларускай дыяспары, які ўтрымлівае аналіз палітычнай сытуацыі на Беларусі напярэдадні выбараў:

"Спадар Продзі (глава Эўразьвязу - Хартыя) атрымала ваш ліст ад 20 студзеня 2000 г., які ўтрымлівае інфармацыю пра сытуацыю на Беларусі й экзэмпляр "Беларускага Агляду". Эўрапейскі Зьвяз надае вялікае значэньне разьвіцьцю падзеяў у Беларусі. Мы працягваем заклікаць беларускі ўрад паважаць правы грамадзянаў і асноўныя свабоды. У сувязі з адсутнасьцю значнага прагрэсу ў дадзеным накірунку мы абмежавалі адносіны зь Беларусьсю ў 1997 годзе. У выпадку правядзеньня Марша Свабоды 17 красавіка 1999 г. ЭЗ асудзіў праяўленьне гвалту ў вашай краіне.

Эўрапейскі Зьвяз настойвае на тым, што тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта Лукашэнкі сышоў 20 ліпеня 1999г., і нагадвае, што палітычная легітымнасьць дасягаецца выключна шляхам свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў.

У гэтай сувязі Эўразьвяз цалкам падтрымаў пачатак палітычнага дыялёгу паміж уладаю, апазыцяй і грамадзкасьцю, што праводзіўся пад эгідаю АБСЭ. Такога кшталту дыялёг зьяўляецца адзіным мірным шляхам падрыхтаваць неабходную глебу для арганізацыі свабодных і справядлівых выбараў, якія могуць быць прызнаныя міжнароднай супольнасьцю. Прэзыдэнт Лукашэнка прыняў на сябе абавязацельствы па правядзеньню дадзенага дыялёгу, калі падпісаў Заяву Стамбульскага Саміту АБСЭ ў лістападзе 1999г. На падставе гэтага ЭЗ патрабаваў ад яго пачаць дыялёг і забясьпечыць пажаданыя вынікі.

Без сумневаў, Эўрапейскі Зьвяз паважае незалежнасьць Беларусі, ейны суверынітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць. Эўразьвяз сур`ёзна зацікаўлены ў стабільнай і дэмакратычнай Беларусі, якая хутка стане суседняй зь ім дзяржаваю.

Эўрапейскі Зьвяз, такім чынам, будзе працягваць уважліва адсьлежваць разьвіцьцё сытуацыі на Беларусі і настойваць на мірных дэмакратычных пераўтварэньнях".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: