Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пытаньні "Дзе Захаранка?" і "Дзе Завадзкі?" працягваюць гучаць
11:12, 02/05/2001

Аб`яднаная грамадзянская партыя заявіла пра свой намер працягваць нагадваць уладам аб прапалых бяз зьвестак Юры Захаранку, Віктары Ганчары, Анатолі Красоўскім і Зьміцеры Завадзкім. Пікеты больш чым у 30 рэгіёнах Беларусі пройдуць пад дэвізам "Хочам ведаць праўду". Пра гэта заявіў 2 траўня на прэсавай канферэнцыі ў Менску старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Трэба адзначыць, што акцыі, прысьвечаныя лёсам зьніклых на Беларусі вядомых людзей, вось ужо напрацягу двух месяцаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праводзяць маладзёвы рух ЗУБР і прадстаўнікі іншых моладзевых арганізацыяў. Зараз і АГП мае намер правесьці ў першай дэкадзе траўня пікеты больш чым у 30 рэгіёнах Беларусі з тым, каб нагадаць пра лёсы зьніклых апанентаў Лукашэнкі.

Прадугледжана пікетаваньне беларускіх дыпляматычных прадстаўніцтваў у шэрагу краінаў блізкага й далёкага замежжа. У плянах таксама арганізацыя сустрэчаў са сваякамі зьніклых, правядзеньне мерапрыемства пад назваю "Жывы ланцуг", калі, як мяркуецца, тысячы менчукоў выйдуць на вуліцы сталіцы з партрэтамі Ганчара, Захаранкі, Карпенкі, Клімава і іншых вядомых беларускіх палітыкаў.

Як паказваюць дадзеныя сацыялягічных апытаньняў, 20% беларусаў ведаюць пра тое, што ў Беларусі зьнікаюць людзі, а 70% з тых, хто валодае такой інфармацыяй, мяркуюць, што да іхняга зьнікненьня датычны беларускія ўлады.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: