Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Міжнародная Амністыя падбадзёрвае сям`ю Зьміцера Завадзкага
11:13, 03/05/2001


 ПАЛIТЫКА 

Пяцёрка лепш за тройку
11:12, 03/05/2001

Пачаткам першага этапу агульнай перамогі шырокай кааліцыі на надыходзячых прэзыдэнцкіх выбарах сталі, па словах арганізатараў, заява пяці вядомых у Беларусі палітыкаў аб аб`яднаньні ў барацьбе за пост главы дзяржавы. Сёньня ў Менску старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ўладзімер Ганчарык, экс-губернатар Гарадзенскай вобласьці, лідэр аб`яднаньня "Рэгіянальная Беларусь" Сямён Домаш, старшыня Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Калякін, экс-міністар абароны генэрал Павал Казлоўскі і экс-міністар беларусі Міхаіл Чыгір правялі прэсавую канферэнцыю, на якой адказалі на пытаньні аб сваёй дзейнасьці на гэтым самым этапе.

Пяць кандыдатаў у прэзыдэнты аб`ядноўваюцца
11:11, 03/05/2001

Пяць вядомых палітыкаў - старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ўладзімер Ганчарык, экс-губернатар Гарадзенскай вобласьці, лідэр аб`яднаньня "Рэгіянальная Беларусь" Сямён Домаш, старшыня Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Калякін, экс-міністар абароны генэрал Павал Казлоўскі і экс-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір - заявілі 25 красавіка аб дасягнутай паміж імі дамоўленасьці па каардынацыі дзеяньняў для дасягненьня агульнай мэты - перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах. Сёньня ў Менску адбудзецца прэсавая канферэнцыя "пяцёркі", якая мае намер больш падрабязна распавесьці пра свае пляны дзеяньняў перад выбарамі.

"Зьніклыя на Беларусі" - на Бі-Бі-Сі
11:10, 03/05/2001, Ю.С.Ньюс

Ужо двойчы - 26 і 30 красавіка радыёстанцыя "ВВС Radio 4" трансьлявала праграму "Зьніклыя на Беларусі", падрыхтаваную з дапамогаю агенцтва "Ю.С.Ньюс". Праграма выйшла ў рамках папулярнага праэкту "Crossing Continents" ("Перасякаючы кантынэнты"). Слухачам была абмалявана агульная сытуацыя вакол зьнікненьня вядомых у Беларусі людзей. А пасьля ў інтэрвію перадачы даў сакратар Савету Бясьпекі Латыпаў, які зноў адмаўляў, што да "гучных справаў" маюць дачыненьне ўлады:

Чэхія зьняла фільм пра зьніклых бяз зьвестак апанэнтаў Лукашэнкі
11:09, 03/05/2001

Лёсу зьніклых бяз зьвестак Юры Захаранкі, Зьміцера Завадзкага, Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага прысьвечаны дакументальны фільм чэскага тэлебачаньня "Беларусь падж ценем Сталіна". Аўтары фільму дэпартаваны зь Беларусі журналіст Міхаіл Плавец, рэжысэр Роберт Сядлечык й сцэнарыст Пётар Ганавішэк наведалі сем`і зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі і маюць намер паказаць дакументальную карціну не толькі ў Чэхіі: "Галоўнае чым мы можам дапамагчы зьніклым ахвярам беларускага рэжыму - гэта памятаць і нагадваць пра іхні лёс", - кажуць яны. Прам`ера "Беларусі пад ценем Сталіна" пройдзе на чэскім тэлебачаньні 9 траўня.

Расейскі афіцыёз - супраць Майкла Козака
11:08, 03/05/2001, Ю.С.Ньюс

У апошнім нумары афіцыйны "Российской газеты" апублікавана інтэрвію, дзе расейскую публіку палохаюць амбасадарам ЗША ў Беларусі Майклам козакам і заклікаюць пахутчэй інтэграваць Беларусь у "Расею".

Домаша зноў гоняць з дому
11:07, 03/05/2001

В Ленинском районном суде Гродно началось предварительное рассмотрение дела о выселении из дому семьи Семена Домаша, члена президиума Верховного Совета 13 созыва и одного из четверых возможных демократических кандидатов.

Польшча адмовілася экстрадыраваць беларускага бізнэсмэна
11:06, 03/05/2001

Апеляцыйны суд Беластоку адмяніў рашэньне суда нізшай інстанцыі аб экстрадыцыі беларускага бізнэсмэна Андрэя Жукаўца ў Беларусь і пастанавіў вызваліць яго з-пад варты. Суд можа вярнуцца да разляду справы толькі ў тым выпадку, калі беларускія ўлады прадаставяць польскаму боку пераканаўчыя доказы віны Андрэя Жукаўца.

Ваенны парад перанесены з 9 на 3 чэрвеня
11:05, 03/05/2001

Ваенны парад, які першапачаткова плянавалася правесьці ў Менску 9 траўня, перанесены на 3 чэрвеня - Дзень Незалежнасьці Беларусі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік адзьдзелу службы войскаў Галоўнага штабу ўзброеных сілаў палкоўнік Міхаіл Няўзораў, які аргумэнтаваў гэты раптоўны перанос тым, што парады з нагоды Дня Перамогі заўсёды праводзіліся толькі па юбілейных датах.

"Карысныя" ініцыятывы ўраду
11:04, 03/05/2001, Прэсавы цэнтар СПБ

Урад і прэзыдэнт Беларусі прынялі шэраг дакумантаў "во благо"сваіх грамадзянаў. Па-першае, у мэтах паляпшэньня матэрыяльнага становішча студэнтаў, стыпендыя пачала налічвацца ў цьвёрдых стаўках. У выніку гэтага студэнты атрымалі стыпендыіі ў меньшым памеры бяз уліку інфляцыі. Па-другое, адменены амаль усе ільготы людзям, што пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. Зараз урад выйшаў з інцыятываю адмяніць датэрміновы выхад на пенсію наступных катэгорыяў асабаў: што працуюць у шкодных умовах і за выслугу гадоў. Гэтыя амаральныя рашэньні, акрамя таго, актыўна расхвальваюцца ў дзяржаўных СМІ: беларусаў спрабуюць пераканаць, што ўсе наступствы аварыі ўжо прайшлі, і што іншыя мерапрыемствы дапамогуць сэканоміць грошы на родную сельскую гаспадарку.

Уведзены абмежаваньні на прыём уцекачоў
11:03, 03/05/2001

Савет Міністраў Беларусі ўстанавіў на 2001 год квоты прыёму для уцекачоў пасяленьня ў рэгіёнах рэспублікі. Згодна з гэтым дакумантам, квоты для Віцебскай і Гомельскай абласцей сёлета складуць па 15 бежанцаў, для Брэсцкай і Магілёўскай - па 16, Гарадзенскай і Менскай - па 19 бежанцаў.

Арыштаваны яшчэ два прыхільнікі Слабадана Мілошавіча
11:02, 03/05/2001, AP

У Югаславіі арыштаваны яшчэ два прыхільнікі Слабадана Мілошавіча, якіх падазраюць у фінансавых махінацыях, паведамляе бялградзкая радыёстанцыя В-92. Небойша Маліковіч і Мілан Джуравіч - зьяўляюцца вядучымі членамі партыі "Югаслаўскія левыя", якую узначальвае жонка Мілошавіча Мір`яна Марковіч. Абодва арыштаваных зьмешчаны ў турму. Н. Маліковіча абвінавачваюць у злоўжываньнях у пытаньнях фінансаваньня партыі ў той час, калі яна выходзіла ў правячую кааліцыю разам з Сацыялістычнай партыяй Сэрбіі Мілошавіча.

У Міжнародны Дзень Свабоды Прэсы CPJ публікуе сьпіс дзесяці ворагаў прэсы
11:01, 03/05/2001

3 траўня 2001 года, у Міжнародны Дзень Свабоды Прэсы, Камітэт Абароны Журналістаў (CPJ) назваў сьпіс дзесяці страшных ворагаў прэсы ў 2001 годзе, які факусуе ўвагу на сусьветных палітычных лідэрах, што нясуць адказнасьць за самыя сур`ёзныя парушэньні свабоды прэсы ў сьвеце. У гэтым годзе да іранскага Вярхоўнага лідэра Аятолі Алі Хаменэй і Прэзыдэнта Кітая Дзян Дземіню, якз займаюць першыя пазыцыі ў сьпісе горшых апрэсараў свабоды прэсы ўжо не першы год, далучыўся Прэзыдэнт Ліберыі Чарлз Тэйлар.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: