Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уведзены абмежаваньні на прыём уцекачоў 11:03, 03/05/2001
Савет Міністраў Беларусі ўстанавіў на 2001 год квоты прыёму для уцекачоў пасяленьня ў рэгіёнах рэспублікі. Згодна з гэтым дакумантам, квоты для Віцебскай і Гомельскай абласцей сёлета складуць па 15 бежанцаў, для Брэсцкай і Магілёўскай - па 16, Гарадзенскай і Менскай - па 19 бежанцаў.
Абласным выканаўчым камітэтам даручана вызначыць жылыя памяшканьні для часовага пражываньня бежанцаў, што не маюць магчымасьці самастойна пасяліцца на тэрыторыі Беларусі.
Прадугледжана таксама выдзяляць аднаразовую дапамогу для бежанцаў і членаў іх сем`яў - у памеры адной мінімальнай заработнай платы (на сёньняшні дзень гэта 5,7 тысячы рублёў, ці каля 4,3 даляры ЗША). Гэтыя грошы будуць выдзелены са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на фінансаваньне спэцыяльных сацыяльных праграмаў.
Даведка БелаПАН. Згодна са зьвесткамі Камітэту па міграцыі, па стану на красавік 2001 года статус бежанца на тэрыторыі Беларусі мелі 520 чалавек. Большасьць зь іх - грамадзяне Афганістану (418). Сярод бежанцаў таксама 41 прадстаўнік Грузіі, 22 - Эфіопіі, 17 - Таджыкістану, 14 - Азербайджану.