Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча адмовілася экстрадыраваць беларускага бізнэсмэна 11:06, 03/05/2001
Апеляцыйны суд Беластоку адмяніў рашэньне суда нізшай інстанцыі аб экстрадыцыі беларускага бізнэсмэна Андрэя Жукаўца ў Беларусь і пастанавіў вызваліць яго з-пад варты. Суд можа вярнуцца да разляду справы толькі ў тым выпадку, калі беларускія ўлады прадаставяць польскаму боку пераканаўчыя доказы віны Андрэя Жукаўца.
Нагадаем, што беларускі бізнэсмэн Андрэй Жукавец павінен быў быць экстрадыраваны з Польшчы на падставе дакумантаў, прадастаўленых беларускімі праваахоўчымі ворганамі. Такое рашэньне прыняў акружны суд Беластоку 20 красавіка.
Як мы раней паведамлялі, у пачатку лютага бягучага года Жукавец, што прыехаў у Польшчу ў 1999 годзе, быў арыштаваны ў Беластоку па запросе Інтэрполу. У Беларусі яго падазраюць у невяртаньні крэдыту ў памеры больш за 700 тысячаў даляраўЗША, узятага для арганізацыі сьвятлавой рэклямы ў Менску і іншых гарадах краіны. Жукавец, у сваю чаргу, лічыць заведзеную на яго крымінальную справу палітычнай з-за ягонага ўдзелу ў вулічных акцыях і аказаньні ёй матэрыяльнай дапамогі.