Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"Зьніклыя на Беларусі" - на Бі-Бі-Сі 11:10, 03/05/2001, Ю.С.Ньюс
Ужо двойчы - 26 і 30 красавіка радыёстанцыя "ВВС Radio 4" трансьлявала праграму "Зьніклыя на Беларусі", падрыхтаваную з дапамогаю агенцтва "Ю.С.Ньюс". Праграма выйшла ў рамках папулярнага праэкту "Crossing Continents" ("Перасякаючы кантынэнты"). Слухачам была абмалявана агульная сытуацыя вакол зьнікненьня вядомых у Беларусі людзей. А пасьля ў інтэрвію перадачы даў сакратар Савету Бясьпекі Латыпаў, які зноў адмаўляў, што да "гучных справаў" маюць дачыненьне ўлады:
- Разуменьне й ўспрыняцьце Беларусі на Захадзе не зьяўляецца правільным. У рэальнасьці Беларусь не мае масавых парушэньняў правоў чалавека. Беларусь -- шматнацыянальная, шматканфесыйная краіна, але мы ня маем унутраных канфліктаў -- з ахвярамі.
Зьнікненьне палітыкаў у любым выпадку -- незвычайная падзея. Таму мы мусім расьсьледаваць кожную справу глыбока і мець адэкватную карціну таго, што адбылося, дзе гэтыя людзі.
Ясна, што гэта трагедыя для сем`яў зьніклых людзей, для іхніх дзяцей, для іхніх жонак, для іхніх маці. Гэта трагедыя, і мы разумеем пачуцьці гэтых людзей. Гэткім чынам, я магу сказаць толькі адну рэч: гэта доўг праваахоўчых органаў знайсьці іх.
- Каб скончыць з гэтым пытаньнем нарэшце: вы верыце, што дзяржава ў гэтым не замешаная?
- Так, вядома. Не замешаная. Дзяржава. Няма сведчаньня, што дзяржава была замешаная.