Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка наладзіў паветраны мост зь Іракам 11:05, 04/05/2001, Лента.Ру
У чацьвер афіцыйныя ўлады Беларусі аб`явілі аб адкрыцьці рэгулярных авіярэйсаў па маршруце Менск-Багдад. Такі раптоўны крок на шляху зьбліжэньня зь Іракам Беларусь зрабіла, на думку некаторых назіральнікаў, з ухвальнага маўчаньня Расеі. Ужо ў хуткім часе любы беларус можа без перашкодаў наведаць дзяржаву, залічаную большасьцю членаў сусьветнай супольнасьці ў разрад краінаў-ізгояў.
Супрацоўніцтва паміж Беларусьсю й Іракам пасьпяхова разьвіваецца напрацягу некалькіх апошніх гадоў. Вядома, што Аляксандар Лукашэнка ў сваіх выступах інакш як партнэрам і сябрам гэтую краіну не называў. У прыватнасьці, нядаўна з Багдаду ў Менск вярнулася афіцыйная дэлегацыя, якая перадала Садаму Хусэйну віншаваньні з днём народзінаў ад імя ягонага беларускага калегі.
На думку шэрагу назіральнікаў, зьбліжэньне Менску й Багдаду - гэта чарговы выклік сусьветнай супольнасьці з боку Лукашэнкі. Так, Павал Казлоўскі, былы міністар абароны краіны, які займаў гэты пост ў 1992-94 гадах, не выключае, што за адкрыцьцём авіямосту можа надыйсьці зьбліжэньне Беларусі і Іраку па лініі ваеннага супрацоўніцтва.
На ягоную думку, паміж Менскам і Багдадам ужо сёньня могуць ісьці перамовы аб пастаўцы сыстэмаў супрацьпаветранай абароны й бронетанкавага ўзбраеньня. Акрамя таго, у Беларусі да сёньня існуюць навуковыя інстытуты, якія займаюцца атамнай тэматыкай. Ня выключана, што беларуска-іракскія адносіны будуць разьвівацца і ў гэтым напрамку.
Назіральнікі таксама мяркуюць, што зьбліжэньне пазыцыяў паміж Беларусьсю й Іракам стала іх сумеснай рэакцыяй на нядаўні выступ прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша адносна новых амерыканскіх ініцыятываў у галіне супрацьракетнай абароны.