Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сашка - дурань!
11:11, 04/05/2001, ЗУБР

Пад такім лёзунгам 29 красавіка прайшлі псыхалягічныя гульньні ў парку імя Горкага горада Барысава. Акцыя пачалася каля 13.00: з-за дрэваў выехаў на лыжах чалавек у вусатай масцы. Мясцовая моладзь адразу завязала зь ім дыскусыю адносна нармальных яек і хакею.

Тым часам недалёка пачалася тэатральная сцэнка. Сашка з клюшкаю ў руцэ прымаў у сябе народ. Бабулька скардзілася, што ейнай пенсыі й пенсыі дзеда-ветэрана не хапае на жыцьцё і рамонт даху, што цячэ. Дапамагчы бабулі ўзяліся санітары, якія павялі яе рамантаваць дах. А дзеду Сашка падараваў панчоху, якую параіў нацягнуць на галаву й абрабаваць банк.

Аднак, хутка клапатлівасьць пра народ хвораму надакучыла. Ён загадаў прынесьці лыжы, апрануў іх і пайшоў гуляць у хакей. Тут і зьявіліся дактары-зубры, што злавілі Сашку, скруцілі яго і паставілі дыягназ: мазаічная псыхапатыя. Прысутных яны папярэдзілі, што дадзенае захворваньне зьяўляецца заразным, і з тым, каб не падхапіць яго, параілі прайсьці лячэбна-прафіляктычныя працэдуры: прыжкі ў мяхах, лыжныя гонкі і хакей. Кожны, хто жадаў мог бясплатна зфатаграфавацца з Сашкам ў зьмірэнчай кашулі.

У канцы акцыі дзяўчына распавяла ў мегафон казку пра Сашку-дурня, якая скончылася словамі: "СКАЖАМ ДУРНЮ НЕ!", якія дружна падхапілі ўсе прысутныя.

Акцыя цягнулася каля 30 хвілінаў. Супрацоўнікі барысаўскай міліцыі не заміналі ейнаму правядзеньню.

Акцыі, якія нагадвалі грамадзянам Беларусі пра мазаічную псыхапатыю Аляксандра Лукашэнкі ўжо прайшлі ў Менску, Барысаве, Слоніме. Плянуецца іхняе правядзеньне яшчэ ў некалькіх гарадах Беларусі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: