Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзяржкамдрук траціць грошы не новыя, а на стратныя выданьні 11:12, 04/05/2001
"Дзяржкамітэт па друку павінен разгледзіць пытаньне аб прызнаньні стратнымі больш чым 20 беларускіх дзяржаўных перыядычных выданьняў", -- заявіў дырэктар недзяржаўнай газэты "Из рук в руки" Аляксандр Бокун, у выступе 3 траўня на канферэнцыі распаўсюджвальнікаў прэсы. Паводле словаў Аляксандра Бокуна, кіёскі "Белсаюздруку" "захламленыя нікому не патрэбнымі дзяржаўнымі выданьнямі, што датуюцца Дзяржкамдрукам. Замест гэтага неабходна прызнаць іх стратнымі і вызваліць бюджэтныя сродкі для падтрымкі новай прэсы і сыстэмы яе распаўсюду, лічыць Бокун.
Ён таксама прапанаваў прадаставіць выдаўцам магчымасьць выкупаць у распаўсюджвальнікаў прэсы нерэалізаваныя газэты й часопісы. "Замест здачы непрададзенай прэсы ў макулатуру больш разумна вяртаць яе выдаўцам для паўторнай рэалізацыі", -- лічыць дырэктар газэты "Из рук в руки".
Ён таксама прапанаваў зьмяніць афармленьне пярэдняй часткі шапікаў "Белсаюздруку", каб прадставіць пакупніку, у першую чаргу, сьвежую прэсу, а не дэтэктывы, касмэтыку, галянтарэйныя і тытунёвыя вырабы. "Пры такой падачы прэсы асабліва пакутуюць выдаўцы новых газэтаў і часопісаў, назвы якіх пакупнік практычна не можа ўбачыць сярод соцень прапанаваных выданьняў", -- сказаў Аляксандр Бокун.