Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У МТЗ будуць праблемы са збытам трактараў 11:14, 04/05/2001
У хуткім часе на Мескім трактарным заводзе паўстане праблема збыту гатовай прадукцыі, якую сёньня яшчэ неяк бярэ ў кошт пагашэньня даўгоў за газ РАТ "Газпрам". У Расеі намеціліся тэндэнцыі па стварэньні на базе ААТ "Рыбінскія маторы", ААТ "Ліпецкі трактарны завод" і ўкраінскага дзяржаўнага ВА "Паўднёвы машынабудаўнічы завод" сумеснага прадпрыемтсва па вытворчасьці трактараў клясу цягі 1,4 т, манапольнім вытворцам якіх і да сёньня зьяўляецца Менскі трактарны завод.
Нелегальным генэральным прадаўцом беларускіх трактараў зьяўляецца РАТ "Газпрам", што атрымлівае прадукцыю МТЗ за кошт пагашэньня даўгоў за газ. Таму й кошты на іх вельмі высокія для расейскага селяніна. Каб неяк іх зьбіць і плянуецца стварыць сумеснае расейска-украінскае прадпрыемства.