Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея выдзяліць Беларусі 1,5 мільярды рублёў
11:15, 04/05/2001

Беларусь у хуткім часе атрымае першы транш расейскага стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 1,5 мільярды рублёў. Пра гэта паведаміў у чацьвер карэспандэнту РІА "Новости" старшыня Нацбанку Беларусі Пётар Пракаповіч. Па ягоных словах, сродкі будуць выдзелены ў поўным аб`ёме пасьля завяршэньня працэдуры ратыфікацыі пагадненьня аб увядзеньні адзінай грашовай адзінкі й стварэньня адзінага эмісійнага цэнтру "саюзнай дзяржавы" Беларусі й Расеі.

Пракаповіч разьлічвае, што да 15-20 траўня Аляксандар Лукашэнка падпіша закон аб ратыфікацыі дадзенага пагадненьня і абудзецца абмен ратыфікацыйнымі граматамі. На сёньня абедзьве "палаты" беларускага парляманту ратыфікавалі дадзены дакумэнт.

"Да таго часу банкі будуць гатовыя пачаць працаваць", -- сказаў Пётар Пракаповіч, адзначыўшы, што зараз ідзе працэс урэгуляваньня некаторых тэхнічных пытаньняў.

Ён нагадаў, што пагадненьне аб крэдыце на агульную суму ў 4,5 млрд. расейскіх рублёў, зь іх 1,5 млрд складае першы транш. Пракаповіч адзначыў, што ўмовы для атрыманьня першага траншу былі выкананыя яшчэ ў мінулым годзе: быў усталяваны адзіны курс беларускага рубля і зьнятыя абмежаваньні на прымяненьне беларускага рубля ў зьнешнегандлёвых аперацыях.

Як паведаміў Пётар Пятровіч, умовы для атрыманьня другога й трэцяга траншу будуць абумоўлены ў пагадненьні, якое мае быць падпісана паміж Нацыянальнымі банкамі Беларусі й Расеі напрацягу трох месяцаў пасьля завяршэньня працэдуры ратыфікацыі пагадненьня аб увядзеньні адзінай грашовай адзінкі й стварэньні адзінага эмісійнага цэнтру "саюзнай дзяржавы".

Гэты расейскі крэдыт, па словах Пракаповіча, прызначаецца для стабілізацыі курсу расейскага рубля й для пашырэньня сфэры прымяненьня расейскага рубля ў зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Беларусі й Расеі, а таксама на тэрыторыі Беларусі. Задача, па словах Пётра Пракаповіча, заключаецца ў тым, каб паступова выключыць бартэр і выціснуць даляр з разьлікаў паміж прадпрыемствамі Беларусі й Расеі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: