Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
За пікетаваньне Генэральнай Пракуратуры затрыманы тры праваабаронцы
11:17, 07/05/2001

Актывісты праваабарончага цэнтру "Прававая дапамога насельніцтву" правялі сёньня пікет насупраць будынку Генэральнай Пракуратуры РБ у Менску. Акцыя прысьвячалася двугодзьдзю з дня зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў генэрала Юры Захаранкі. Пяцёра праваабаронцаў: Алег Воўчак, Уладзімер Арэстаў, Сяргей Стрыжонак, Алег Слечак і Ігар Гайшун разгарнулі транспарант унушальных памераў, на якім вялізазнымі літарымі было напісана "Чаму зьнікаюць палітыкі? Каму гэта трэба? Хто за гэта адкажа?"

 ПАЛIТЫКА 

Пікет на месцы зьнікненьня Юры Захаранкі
11:16, 07/05/2001

Пікет, прымеркаваны да гадавіны зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі генэрала Юры Захаранкі прайшоў у Менску на перасячэньні вуліц Магілёўская і Слонімская - тым самым месцы, дзе дакладна два гады таму бяз зьвестак зьнік Захаранка. Пікет быў арганізаваны Аб`яднанай Грамадзянскай Партыяй у рамках кампаніі "Хочам ведаць праўду!" 10 чалавек вышлі на самае люднае месца раёну з партрэтамі зьніклага палітыка ў руках.

У Лепелі разагналі й затрымалі журналістаў НТБ
11:15, 07/05/2001

Праваабарончыя ворганы Беларусі зноў прымянілі сілу да праціўнікаў Лукашэнкі 6 траўня. На гэты раз, як паведамляе НТБ, местам сутыкненьня стаў не Менск, а невялікі раённы цэнтар Лепель. Настрой міліцыі быў настолькі рашучым, што перасьледу падвергнуліся нават журналісты.

"Канчатковы дыягназ" падцьвярджаецца ў рэгіёнах
11:14, 07/05/2001, ЗУБР

Акцыя "Канчатковы дыягназ" прайшла ў мінулыя выходныя яшчэ ў трох гарадах Беларусі. Магілёўскія зубры наладзілі раздачу відыёкасетаў і газэтаў, прысьвечаных псыхічнаму захворваньню Аляксандра Лукашэнкі ў некалькіх кропках горада. У Жодзіна прайшоў пікет з раздачаю таго самага спэцвыпуску. У Бабруйску акцыя была праведзена ў гарадзкім парку культуры і адпачынку.

Дырэктар школы натравіў на ЗУБРа КДБ
11:13, 07/05/2001, ЗУБР

Удзельнікі руху ЗУБР былі затрыманыя ў Слоніме 6 траўня падчас раздачы на тэрыторыі школы газэты "Зубр". Дырэктар школы праявіў празьмерную пільнасьць і паведаміў у мясцовы адзьдзел КДБ. Чэкісты не заставілі сябе доўга чакаць: хлопцы былі затрыманыя, але пасьля непрацяглай размовы ўсё ж такі былі перададзены ў міліцыю - аднак "шчырай" размовы не атрымалася.

Альтэрнатывы афіцыйнаму ўсебеларускаму сходу не можа быць. Інакш - арышт
11:12, 07/05/2001

Жыхары Менску Сяргей Папкоў і Валерый Буйвал, якія накіравалі ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне ў Менску 18 траўня сходу грамадзянаў, папярэджаны пра магчымыя негатыўныя для іх наступствы. 4 траўня заяўнікі былі выкліканы ў адзьдзел па сувязях з грамадзкасьцю ГУУС Менгарвыканкаму. Ад імя кіраўніцтва ГУУС ім было перададзена: усе, хто 18 траўня прыйдзе на Кастрычніцкую плошчу для ўдзелу ў сходзе, будуць затрымлівацца. Акрамя таго, калі арганізатары не адмовяцца ад заяўленага мерапрыемства, будуць узбуджаны справы па акцыях, што прайшлі 26 красавіка на праспекце Ф.Скарыны.

Лукашэнка забыў сваіх продкаў
11:11, 07/05/2001, Беларускі час

На радзіме Аляксандра Лукашэнкі, вёсцы Александрыя Шклоўскага раёну, на Радаўніцу, як і ва ўсёй краіне, і стары, і малы падаліся на могілкі. Але ці прыедзе да магілаў сваіх продкаў сам прэзыдэнт? Магчыма, хто ў Алесандрыі распавядзе пра ягоных сваякоў, пакажа магілкі? Які сьлед яны пакінулі на беларускай зямлі? Можа, маці Аляксандра Рыгоравіча пагодзіцца распавесьці пра род Лукашэнкі?

Латвія лічыць беларускі рэжым патэнцыйным праціўнікам
11:10, 07/05/2001

Міністар абароны Латвіі Гіртс Крыстоўскіс у інтэрвію рыжскай газэце "Субота" назваў у якасьці аднаго зь верагодных праціўнікаў Латвійскай рэспублікі - Беларусь. У бліжэйшыя дні латвійскі пасол у Менску будзе выкліканы ў беларускі МЗС для дачы афіцыйных тлумачэньняў.

Ваіслаў Каштуніца - палітык года
11:09, 07/05/2001

Прэзыдэнт Югаславіі Ваіслаў Каштуніца сёньня адправіўся ў Нью-Ёрк, 8 траўня ён будзе аб`яўлены палітыкам года. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", такое званьне яму прысуджана амэрыканскім інстутутам Усход-Захад.

Сенсацыйнае прызнаньне сьведкі выкраданьня Юры Захаранкі
11:08, 07/05/2001

"Мужчыну сілком завалаклі ў машыну, на задняе сядзеньне, і тыя трое ў ітацкім селі на яго зьверху. Ногі ляжачага тырчалі змашыны. "Жыгулі" па алеі выехалі на вуліцу Жукоўскага", - такое сенсацыйнае прызнаньне зрабіў напярэдадні жалобнай гадавіны газэце "Народная воля" сьведка выкраданьня экс-міністра ўнутраных справаў генэрала Юры Захаранкі. Захаранка быў выкрадзены недалёка ад свайго дому вечарам 7 траўня 1999 года. З таго часу пра ягоны лёс няма ніякіх дакладных дадзеных. Чытайце тэкст інтэрвію сьведкі злачынства цалкам.

За пікет ля Палацу рэспублікі затрыманы 4 актывісты апазыцыі
11:07, 07/05/2001

Пікет, прысвечаны двухгадовай гадавіне зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў генэрала Юры Захаранкі, прайшоў у Менску сёньня ля Палацу рэспублікі. Пяцёра барысаўскіх актывістаў апазыцыі Алесь Абрамовіч, Алесь Барадуля, Тацяна Ясюк, Сяргей Падзолка й Зьміцер Фядорчанка выйшлі на Кастрычніцкую плошчу сталіцы з плякатамі "Дзе зьніклыя людзі? Зьміцер Завадзкі, Анатоль Красоўскі, Юры Захаранка, Віктар Ганчар?", "Хто наступны?", "Рукі прэч ад апазыцыі!"

Хворы на галаву наведвае магілёўскія рынкі
11:06, 07/05/2001, ЗУБР

Акцыя "Канчатковы дыягназ" прайшла ў Магілёве 3 траўня. А палове на другую ў павільён Цэнтральнага рынку горада ўпэўненым крокам увайшоў чалавек у вусатай масцы. Ён падыйшоў да мясных латкоў, пачаў тыркаць мяса пальцам, ухапіў сьвіную галаву й стаў дазнавацца ў гандляроў, чым кармілі свіней і чаму мяса такое дарагое. Незадаволены адказам, дурань узвар`яваўся: абяцаў усіх пасадзіць і карміць выключна рэдысай.

Лукашэнка назваў АБСЭ "армией бандитов"
11:05, 07/05/2001

Аляксандар Лукашэнка выступіў з рэзкай крытыкаю дзейнасьці кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі і ейнага кіраўніка Ханса-Георга Віка. На ягоную думку, 14 тысячаў грамадзкіх назіральнікаў, якія пад эгідаю АБСЭ будуць працаваць на прэзыдэнцкіх выбарах, гэта "армия бандитов и коллаборационистов". Такія характарыстыкі супрацоўнікі АБСЭ паймелі за тое, што глава місіі АБСЭ Ханс-Георг Вік дазволіў сабе крытыкаваць Менск за манаполію на электронныя СМІ й дыскрымінацыю незалежнай прэсы.

Выйграць суд у Дзярждруку зараз будзе больш складана
11:04, 07/05/2001

Адну судовую справу прайграў Дзяржаўны камітэт па друку ў гэтым годзе. Як істца выступіла газэта "Брэсцкі кур`ер". У мінулым годзе, па словах старшыні камітэту Міхаіла Падгайнага, такіх выпадкаў было чатыры. Усяго ж за гэты перыяд перыядычныя выданьні рэспублікі атрымалі 68 папярэджаньняў ад друкаванага ведамства за парушэньне закону аб друку. Як лічыць Міхаіл Падгайны, зараз судовы працэс, у выпадку сустрэчных зыскаў, для газэтаў і часопісаў будзе больш складаным. Згодна новаму заканадаўству, істца /перыядычнае выданьне/ павінен даказваць неправату адказчыка (Дзяржкамдруку), а не наадварот, як гэта было раней.

Мінсельгасхарч абавязаў разьлічыцца за энэрганозьбіты "пад асабістую адказнасьць"
11:03, 07/05/2001

Пад асабістую адказнасьць кіраўнікоў прадпрыемстваў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня абавязалі аблсельгаспроды і рэспубліканскія аб`яднаньні да 11 траўня цалкам разьлічыцца за выкарыстаныя з пачатку года энэргарэсурсы.

Урад Украіны ўвёў новы парадак уезду ў краіну для грамадзянаў СНД
11:02, 07/05/2001

Урад Украіны ўвёў новы парадак уезду ў краіну для грамадзянаў СНД. Зараз усім жыхарам краінаў Садружнасьці, акрамя расейцаў і беларусаў для ўезду ў гэтую краіну неабходны замежны пашпарт. Напярэдадні міністар замежных справаў Украіны Анатоль Зелянко нагадаў, што Кіеў падпісаў з Масквою й Менскам адпаведныя пагадненьні, дзякуючы якім грамадзяне Расеі й Беларусі могуць прызджаць на Ўкраіну са звычайным пашпаратам.

Узрасьлі аб`ёмы паставак харчаваньня зь Беларусі ў Маскву
11:01, 07/05/2001, РосБизнесКонсалтинг

У першым кварталі гэтага года істотна ўзрасьлі аб`ёмы паставак харчаваньня зь Беларусі ў сталіцу Расеі, паведаміў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі й харачаваньня Беларусі Іван Аверчанка.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: