Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выйграць суд у Дзярждруку зараз будзе больш складана 11:04, 07/05/2001
Адну судовую справу прайграў Дзяржаўны камітэт па друку ў гэтым годзе. Як істца выступіла газэта "Брэсцкі кур`ер". У мінулым годзе, па словах старшыні камітэту Міхаіла Падгайнага, такіх выпадкаў было чатыры. Усяго ж за гэты перыяд перыядычныя выданьні рэспублікі атрымалі 68 папярэджаньняў ад друкаванага ведамства за парушэньне закону аб друку. Як лічыць Міхаіл Падгайны, зараз судовы працэс, у выпадку сустрэчных зыскаў, для газэтаў і часопісаў будзе больш складаным. Згодна новаму заканадаўству, істца /перыядычнае выданьне/ павінен даказваць неправату адказчыка (Дзяржкамдруку), а не наадварот, як гэта было раней.