Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хворы на галаву наведвае магілёўскія рынкі 11:06, 07/05/2001, ЗУБР
Акцыя "Канчатковы дыягназ" прайшла ў Магілёве 3 траўня. А палове на другую ў павільён Цэнтральнага рынку горада ўпэўненым крокам увайшоў чалавек у вусатай масцы. Ён падыйшоў да мясных латкоў, пачаў тыркаць мяса пальцам, ухапіў сьвіную галаву й стаў дазнавацца ў гандляроў, чым кармілі свіней і чаму мяса такое дарагое. Незадаволены адказам, дурань узвар`яваўся: абяцаў усіх пасадзіць і карміць выключна рэдысай.
У гэты час на рынку зьявіліся санітары. Яны бегалі па рынку, раздавалі спэцвыпуск "Нашай Свабоды" й пыталі, ці не бачылі людзі звар`яцелага. Калі санітары знайшлі хворага, ён ужо абяцаў плаціць калгаснікам USD 250 у месяц. Яму заламалі рукі й вывелі на двор.
Далей хворы на тралейбусе ў суправаджэньні санітараў-целаахоўнікаў, якія раздавалі газэты пасажырам, рушыў на Задняпроўскі рынак Магілёва.
Тут у хворага пачаўся яшчэ больш цяжкі прыпадак. Ён бегаў паміж прылаўкаў, патрабаваў плаціць больш падаткаў, бо не хапае грошай на выбары. Недавольных ён абяцаў задавіць як "ушывых блох" і сгнаіць у калгасах.
Падчас акцыі быў затрыманы адзін санітар. Яго даставілі ў Кастрычніцкі РУУС. Там склалі пратакол і забралі газэты. Тым часам хворага злавілі астатнія санітары, адвезлі ў лекарню й паклалі ў ложак адпачываць.