Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За пікет ля Палацу рэспублікі затрыманы 4 актывісты апазыцыі 11:07, 07/05/2001
Пікет, прысвечаны двухгадовай гадавіне зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў генэрала Юры Захаранкі, прайшоў у Менску сёньня ля Палацу рэспублікі. Пяцёра барысаўскіх актывістаў апазыцыі Алесь Абрамовіч, Алесь Барадуля, Тацяна Ясюк, Сяргей Падзолка й Зьміцер Фядорчанка выйшлі на Кастрычніцкую плошчу сталіцы з плякатамі "Дзе зьніклыя людзі? Зьміцер Завадзкі, Анатоль Красоўскі, Юры Захаранка, Віктар Ганчар?", "Хто наступны?", "Рукі прэч ад апазыцыі!"
Пікет доўжыўся не болей за 5 хвілінаў. Да пікетчыкаў адразу пад`ехаў міліцэскі "УАЗ", намесьнік начальніка Цэнтральнага РУУС Барсукоў уласнаручна пасадзіў чацьвярых пікетчыкаў у машыну, якая адвезла іх у РУУС Цэнтральнага раёну Менску. Такая аператыўнасьць супрацоўнікаў праваахоўчых ворганаў зьвязана з тым, што як раз у гэты час у Палацы рэспублікі адбывалася вітаньне лаурэатаў Дзяржаўнай прэміі з удзелам самаго Аляксандра Лукашэнкі.