Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка забыў сваіх продкаў
11:11, 07/05/2001, Беларускі час

На радзіме Аляксандра Лукашэнкі, вёсцы Александрыя Шклоўскага раёну, на Радаўніцу, як і ва ўсёй краіне, і стары, і малы падаліся на могілкі. Але ці прыедзе да магілаў сваіх продкаў сам прэзыдэнт? Магчыма, хто ў Алесандрыі распавядзе пра ягоных сваякоў, пакажа магілкі? Які сьлед яны пакінулі на беларускай зямлі? Можа, маці Аляксандра Рыгоравіча пагодзіцца распавесьці пра род Лукашэнкі?

Чуткі пра тое, што прэзыдэнт перавёз маці ў сталіцу і пасяліў у драўляным, з аховаю, доме, непадалёку ад рэзыдэнцыі Дразды, хадзілі даўно. Гэта падцьвердзіла Анна Трафімаўна Лукашэнка, родная цётка Аляксандра Лукашэнкі:

-- Ягоная маці Кацярына- мая родная сястра. Але ўжо паўгады, як не жыве яна ў Александрыі. Зьехала ў Менск, ні адрэсы, ні тэлефона не пакінула. Як знайсьці яе ў гэтым Менску ня ведаю…

Анна Цімафееўна мае ўжо 79 гадоў. Цяжка ёй. З жывых істотаў засталася толькі маладая аўчарка. Бабцы Гане хочацца пагаварыць, распавесьці тое, што набалела, а ў доме - толькі радыё. Нават тэлевізара няма - сапсаваўся. А новы, як вядома, на прэзыдэнцкую пенсію не набудзеш.

Атрымоўвае Гана Трафімаўна 29 тысячаў рублёў. Годы бяруць сваё. Ужо і вады з калодзежа набраць цяжка. Малака няма, карова пала. За хлебам прыходзіцца хадзіць праз Днепр у пасёлак Копысь. Там ён больш танны, бо гэта ў жо Віцебская вобласьць. Твар у бабулі сьветлы, усьмешлівы. А думкі сумныя.

-- Вось памру, і ніхто не прыедзе да нас на магілкі.

-- Як гэта так? У вас сваякоў шмат: і сястра, і пляменьнік, і ўнучатыя пляменьнікі.

-- Э-э, да яны не бываюць тут на Радаўніцу. Ужо і ня ведаю, ці знойдзецца хто, каб мяне пахаваць…


Александрыйскія могілкі знаходзіццца на двух высокіх пагорках. У гэты дзень кагосьці хавалі. Людзі пакутавлі, несучы труну па благой дарозе…

Сталы мужчына падыйшоў да мяне і запытаў:

-- Вы раптам не з газэты? Прадрукуйце гэты зьдзек у газэце. Магчыма, старшыню нашага сельсавету гэта падахвоціць, і ён зробіць дарогу на могілкі.

Як высьветлілася, пасьля таго, як мы пахадзілі па александрыйскіх могілках і сярод мноства магілак мясцовых жыхароў не адшукалі ніводнага помніка з прозьвішчам Лукашэнка, сталі сумнявацца ў гэтай думцы. Само прозьвішча ў Александрыне дастаткова распаўсюджана, а вось магілаў Лукашэнкі нібыта няма. Ці можа быць такое?

Непаразуменьне патлумачыла мясцовая жыхарка Ядзьвіга Рыбакова. На Александрыйскіх могілках ляжаць бабуля, дзядуля, цёця й стрыечны брат прэзыдэнта. Але за магіламі ніхто не назірае. Іх схаваў час, і ніхто з сяльчанаў не можа ўказаць, дзе пахаваны Лукашэнкі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: