Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Альтэрнатывы афіцыйнаму ўсебеларускаму сходу не можа быць. Інакш - арышт
11:12, 07/05/2001

Жыхары Менску Сяргей Папкоў і Валерый Буйвал, якія накіравалі ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне ў Менску 18 траўня сходу грамадзянаў, папярэджаны пра магчымыя негатыўныя для іх наступствы. 4 траўня заяўнікі былі выкліканы ў адзьдзел па сувязях з грамадзкасьцю ГУУС Менгарвыканкаму. Ад імя кіраўніцтва ГУУС ім было перададзена: усе, хто 18 траўня прыйдзе на Кастрычніцкую плошчу для ўдзелу ў сходзе, будуць затрымлівацца. Акрамя таго, калі арганізатары не адмовяцца ад заяўленага мерапрыемства, будуць узбуджаны справы па акцыях, што прайшлі 26 красавіка на праспекце Ф.Скарыны.

Заяўка ў гарвыканкам была накіравана 2 траўня. Ейныя аўтары, актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, прасілі даць дазвол на правядзеньне 18 траўня з 8 гадзінаў раніцы да 8 вечара на Кастрычніцкай плошчы сходу грамадзянаў з колькасьцю ўдзельнікаў да 5 тысячаў.

Мэта сходу, як вынікае з заяўкі, -- давесьці да міжнароднай грамадзкасьці наступнае: "грамадзяне Беларусі не прызнаюць ніякай "саюзнай дзяржавы" і "у адпаведнасьці з Канстытуцыяй будуць абараняць незалежнасць краіны". Пры гэтым аўтары заяўкі прасілі гарвыканкам не прапаноўваць для правядзеньня сходу лесапаркавую зону, ускраіну горада і іншыя такога кшталту месцы.

Трэба адзначыць, што 18 траўня ў Палацы Рэспублікі, які разьмешчаны якраз на Кастрычніцкай плошчы, будзе праходзіць другі Ўсебеларускі народны сход, ініцыіруемы ўладамі, паведамляе БелаПАН.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: