Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"Канчатковы дыягназ" падцьвярджаецца ў рэгіёнах 11:14, 07/05/2001, ЗУБР
Акцыя "Канчатковы дыягназ" прайшла ў мінулыя выходныя яшчэ ў трох гарадах Беларусі. Магілёўскія зубры наладзілі раздачу відыёкасетаў і газэтаў, прысьвечаных псыхічнаму захворваньню Аляксандра Лукашэнкі ў некалькіх кропках горада. У Жодзіна прайшоў пікет з раздачаю таго самага спэцвыпуску. У Бабруйску акцыя была праведзена ў гарадзкім парку культуры і адпачынку.
Зубры правялі некалькі конкурсаў, што прыцягвала ўвагу шматлікіх наведвальнікаў парку, якім уручаліся газэты. Пасьля акцыі зубры адправіліся на гарадзкі стадыён "Спартак", дзе па сканчэньні матчу зноў раздавалі "Нашу Свабоду".
Супрацоўнікі праваабарончых ворганаў ніякіх дзеяньняў, якія б перашкаджалі правядзеньню акцый, не прадпрымалі.