Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Міжнародная рэакцыя ў гадавіну зьнікненьня Юры Захаранкі
11:18, 08/05/2001

7 траўня споўнілася роўна два гады з дня зьнікненьня былога міністра ўнутраных справаў РБ генэрала Юры Захаранкі. У сувязі з гэтай датаю шматлікія міжнародныя праваабарончыя й грамадзкія арганізацыі выступілі з рэзкай крытыкай палітыкі кіраўніцтва Беларусі, накіраванай на выкараненьне палітычных апанентаў. Так, аўтарытэтная арганізацыя Міжнародная Амністыя, у асобе ейнага галяндзкага прадстаўніцтва, зьвярнулася да прэзыдэнта Беларусі з наступным пасланьнем: "…Мы працягваем настойваць на тым, каб вы зрабілі сур`ёзныя крокі па правядзеньню дасканальнага і непрадузятага расьсьледаваньня зьнікненьняў Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьміцера Завадзкага. У тым выпадку, калі гэтыя людзі жывыя, мы патрабуем іхняга вызваленьня. Такім чынам, мы далучаемся да галасоў растучай колькасьці грамадзянаў вашай краіны, якія не жадаюць мірыцца з парушэньнем правоў чалавека на Беларусі".

 ПАЛIТЫКА 

Беларуская дыяспара ў Нідэрляндах пікеціруе амбасаду РБ
11:17, 08/05/2001

7 траўня ля будынку беларускай амбасады ў Галяндыі актывістамі беларускай дыяспары з галяндзкага філіялу Беларускага Цэнтру быў упершыню праведзены пікет пратэсту супраць масавых зьнікненьнеў людзей на Беларусі. Такім чынам, Галяндыя стала яшчэ адной краінаю Заходняй Эўропы, у якой аб`ядналіся уцекачы зь Беларусі з мэтаю паскорыць працэс яе дэмакратызацыі. Імі быў створаны філіял Беларускага Цэнтру пад старшынствам Эдуарда Крупянскага, галоўны офіс ягога разьмяшчаецца ў Брусэлі. З пачатку гэтага года актывісты арганізацыі правялі некалькі пікетаў ля будынкаў амбасадаў Расеі й Беларусі, паведамляе Беларускі Цэнтар у Бельгіі.

Лукашэнка мае намер пераглядзець умовы знаходжаньня КНГ АБСЭ ў Беларусі
11:16, 08/05/2001

"Умовы знаходжаньня ў Беларусі Кансультыўна-назіральнае групы АБСЭ могуць быць перагледжаны", -- такая пагроза прагучала з вуснаў віцэ-прам`ера беларускага ўраду, міністра замежных справаў Міхаіла Хвастова падчас сустрэчы з главою місіі АБСЭ ў Менску паслом Хансам-Георгам Вікам.

Сьмярдзючае сьмецьце з брацкага дому "саюзу" Расеі й Беларусі
11:15, 08/05/2001

Так назвалі блокбастэр беларускага рэжысёра Міхаіла Пташука "У жніўні 44-га…" расейскія СМІ. І гэта нягледзячы на тое, што ваенны дэтэктыў стаў для Беларусі дзяржаўнаю справаю - Лукашэнка асабіста назіраў за ягоным стварэньнем. Ён цьвёрда верыў, што "Жнівень" трапіць на Канскі фестываль, і выдзяліў з рэспубліканскага бюджэту амаль два мільёны даляраў, што пры таннай кінавытворчасьці стала каласальнай сумаю. На ўзрушэньне Лукашэнкі, беларускіх грошай не хапіла й прыйшлося прыцягваць расейскія, таксма, дарэчы, бюджэтныя. Здымацца ў фільме запрасілі дзесятак вядомых расейскіх акцёраў: "Несмотря на все усилия, грандиозная затея провалилась. Не то чтобы кино вышло из рук вон плохим, но получилось настолько неряшливым и вторичным, что претензии на мировое событие оказались просто смешными. К тому же накануне выхода подковерные склоки, сопровождавшие производство, во всей красе вылезли наружу", -- піша Gazeta.ru.

На няпэўны тэрмін адклалі сэсію парляманцкага сходу "саюзу" Расеі й Беларусі
11:14, 08/05/2001

Яе павінны былі правесьці ў Гародні 11-12 траўня. У сакрэтарыяце сходу карэспандэнту РІА "Новости" адмовiлiся патлумачыць, чаму паседжаньне адменена. Няма пакуль і даты правядзеньня сэсіі. Адзначым, у Гародні павінны былі абмяркоўваць, як выконваецца бюджэт саюзнай дзяржавы на гэты год, а таксама праблемы саюзнага казначэйства. Нагадаем, дзяржсакратар "саюзу" Расеі й Беларусі Павал Барадзін некалькі месяцаў правёў у турме, спачатку ў ЗША, пасьля ў Швэйцарыі. У сярэдзіне красавіка яго адпусьцілі пад буйны грашовы заклад.

27 тысячаў подпісаў супраць прымусовага разьмеркаваньня
11:13, 08/05/2001

"Грамадзянскі форум" сабраў 27 тысячаў подпісаў супраць прымусовага разьмеракаваньня. Арганiзацыя прапаноўвае выключыць з прэкту новай рэдакцыі закону "Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь" норму аб прымусовым разьмеркаваньні выпускнікоў.

"Нафтан" плоціць падатакі Расеі, а не свайму гораду
11:12, 08/05/2001, АФН

У першым кварталі гэтага года на 152 тысячы 400 тонаў зьнізіўся аб`ём перапрацоўкі нафты на "Нафтане". Зьмянілася й структура спажыўцоў нафтапрадуктаў. Як сьледзтва - плян па акцызах не выкананы на 4 мільярды 900 мільёнаў рублёў. Але калі ад паступленьня акцызаў бюджэт Наваполацку, дзе знаходзіцца НПЗ, не залежыць, то на ПДК мясцовы бюджэт завязаны, бо ў горадзе застаецца 7% ад зьбіраемага падатку. А прычына невыкананьня пляну па ПДК у тым, што ўсё той самы "Нафтан" стаў закупаць уласную нафту ў Расеі, а адпаведна ўплачваць падатак на дабаўлены кошт у бюджэт Расейскай Федэрацыі.

Ваеннага параду ў Менску ня будзе з-за пасяўной. Няма паліва для баявой тэхнікі
11:11, 08/05/2001

Заўтра ў Менску не адбудзецца традыцыйны ваенны парад з нагоды Дня Перамогі. Па афіцыйнай версыі, ён не адменены, а перанесены на 3 ліпеня - Дзень вызваленьня Менску. У міністэрстве абароны кажуць, што мерапрыемства вырашана не праводзіць у сувязі з тым, што "дата не юбілейная", хаця да гэтага ў міністэрстве казалі, што падрыхтоўка да параду йдзе поўным ходам. Больш за тое, месяц таму, калі кіраўніцтву мінабароны прадстаўлялі ягонага новага главу Леаніда Мальцава, Лукашэнка заявіў, што першым іспытам для яго стане як раз парад з нагоды 9 траўня.

Чарговыя затрыманьні за распаўсюд "Нашай свабоды"
11:10, 08/05/2001

Падчас раздачы спэцвыпуску "Нашай Свабоды" 7 траўня ў Менску былі затрыманы 11 зуброў. Спачатку ў раёне плошчы Перамогі міліцыянты затрымалі непаўналетніх Паўла Кісьлякова, Мікалая Ляшковіча, Аляксея Рудакоўскага, Сяргея Цітаўца. У хлопцаў забралі газэты без складаньня пратаколу.

Апошні тэрмін правядзеньня выбараў прэзыдэнта Беларусі - 27 верасьня
11:09, 08/05/2001, ГазетаСНГ

2 ці 9, 16 ці 23 верасьня 2001 года - верагоднее за ўсё, менавіта ў адзін з гэтых дзён адбудуцца выбары другога прэзыдэнта Беларусі. Гэтыя даты былі прапанаваны на паседжаньні рабочай групы па выпрацоўцы праэкту пастановы "палаты прадстаўнікоў" аб прызначэньні даты выбараў главы беларускай дзяржавы і аб арганізацыйных мерапрыемствах па забесьпячэньню іх правядзеньня.

Эўразьвяз нагадвае пра "Гучныя справы" на Беларусі
11:08, 08/05/2001

Эўразьвяз выступіў у панядзелак з заяваю ў сувязі з другой гадавінаю з дня зьнікненьня ў Менску былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юры Захаранкі. Ён кіраваў МУС краіны ў 1994-1996 гадах. У далейшым перашоў у апазыцыю да кіраўніцтва краіны.

Пра гадавіну зьнікненьня Юры Захаранкі не забывае Дзярждэпартамэнт ЗША
11:07, 08/05/2001, Радыё "Свабода"

На брыфінгу ў Вашынгтоне 7 траўня выступіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр. У сваім выступе на брыфінгу ў Дзярждэпартамэньце ЗША Рычард Баўчэр, у прыватнасьці, сказаў: "Генэрал Юры Захаранка, былы міністар унутраных справаў Беларусі, зьнік два гады таму, і няма інфармацыі наконт таго, каб рабіліся сур`ёзныя спробы расьследваць ягонае зьнікненьне".

Лукашэнка забараніў хадзіць на мітынгі ў масках
11:06, 08/05/2001, Лента.Ру

Аляксандар Лукашэнка выдаў у панядзелак дэкрэт для забесьпячэньня парадку правядзеньня мітынгаў і дэманстрацыяў. Гэты дакумэнт называецца "Аб некаторых мерах па ўдасканаленьню парадку правядзеньня вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў, іншых масавых мерапрыемстваў й пікетаваньня ў Беларусі", паведамілі "Інтэрфаксу" ў адміністрацыі главы дзяржавы.

Мастака пазбавілі мастэрні з-за палітыкі
11:05, 08/05/2001

Гарадзенскi мастак Зьміцер Iваноўскi, старшыня таварыства вольных майстроў i актывіст мясцовай арганiзацыi БНФ "Адраджэньне", атрымаў прадпiсаньне ад жыльлёва-эксплуатацыйнай службы № 5 горада Гародні, згодна зь якiм ён вымушаны да 10 траўня выселiцца са сваёй творчай майстэрнi.

Папу Рымскага ў Расею й Беларусь не запрашаюць
11:04, 08/05/2001

Патрыярх Маскоўскі й Усея Русі не мае намеру запрашаць Папу Рымскага ў Расею. Пра гэта агенцтву Інтэрфакс заявіў глава Рускай Праваслаўнай Царквы Алексій Другі. Ён мяркуе, што візыт у Расею главы рымскай катаіцкай царквы "наўрадці магчымы ў хуткім часе". Асноўнаю перашкодаю да гэтага зьяўляецца, як ён выказаўся "экспансія каталіцызму", якая на думку Алексія другога разьвіваецца ў Расеі, Беларусі, на Ўкраіне, у Казахстане і шэрагу іншых зямель "на фоне выбачэньняў і словаў прымярэньня".

200 тысячаў беларусаў не маюць і пражытачнага мінімуму
11:03, 08/05/2001

Пенсіі ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму атрымліваюць 200 тысячаў беларускіх грамадзянаў. Пра гэта паведаміла міністар сацыяльнай абароны краіны Вольга Даргель 4 траўня на прэсавай канферэнцыі ў Менску.

Віцебляне не атрымоўваюць зарплаты зь лютага
11:02, 08/05/2001

У гаспадарках аграпрымысловага коплексу Віцебскай вобласьці па-ранейшаму не выконваецца адзін з галоўных пунктаў калектыўных дамоваў і пагадненьняў - своечасовая выплата заработнай платы. Асабліва ў Пастаўскім і Віцебскім раёнах. Больш за 400 гаспадарак не разьлічыліся з сялянамі за сакавік, хаця ўжо час плаціць грошы за красавік. Запазычанасьць па заработнай плаце складае сёньня 2 мільярды рублёў.

Беларусі пагражае шаленства
11:01, 08/05/2001

З пачатку года ў Расеі зарэгістравана 35 выпадкаў шаленства ў жывёлаў, у асноўным у прыгранічных зь Беларусьсю раёнах: Красьнініскім, Манастыршчынскім, Хіславічаскім, Шумячаскім і Ершычаскім. На думку галоўнага ветырынарнага інспектара вобласьці Алега Новікава, хваля захворваньня зьвязана з рэзкім памяншэньнем прымяненьня ядахімікатаў і ўгнаеньняў на палях, што садзейнічала распаўсюджаньню грызуноў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: