Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
200 тысячаў беларусаў не маюць і пражытачнага мінімуму 11:03, 08/05/2001
Пенсіі ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму атрымліваюць 200 тысячаў беларускіх грамадзянаў. Пра гэта паведаміла міністар сацыяльнай абароны краіны Вольга Даргель 4 траўня на прэсавай канферэнцыі ў Менску.
У першым кварталі бягучага года мінімальная пенсія па ўзросту склала 22.474 рублі, сярэдняя -- 41.762, максымальная (для непрацуючых пенсіянераў) -- 64.938, бюджэт пражытачнага мінімуму -- 37.996 рублёў. Цяпер у краіне налічваецца 2 мільёны 560 тысячаў пенсіянераў.
Паводле інфармацыі Даргель, да канца года будзе распрацаваны законапраэкт "Аб дзяржаўным пенсійным страхаваньні і страхавых пенсіях", які заменіць дзеючы закон "Аб пенсійным забеспячэньні". Міністар заявіла аб неабходнасьці большай дыферэнцыяцыі пенсій у залежнасьці ад заробку і дыферэнцыраваньня памеру бюджэту пражытачнага мінімуму: "У Менску павінен быць адзін БПМ, большы, у якім-небудзь гарадзкім пасёлку, у сельскай мясцовасьці -- іншы, крыху меншы".
Адказваючы на пытаньне аб аказаньні матэрыяльнай дапамогі ветэранам і інвалідам вайны з нагоды Дня Перамогі, Даргель заявіла, што "асаблівых даплатаў ня будзе", паколькі "гадавіна не круглая".