Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Папу Рымскага ў Расею й Беларусь не запрашаюць
11:04, 08/05/2001

Патрыярх Маскоўскі й Усея Русі не мае намеру запрашаць Папу Рымскага ў Расею. Пра гэта агенцтву Інтэрфакс заявіў глава Рускай Праваслаўнай Царквы Алексій Другі. Ён мяркуе, што візыт у Расею главы рымскай катаіцкай царквы "наўрадці магчымы ў хуткім часе". Асноўнаю перашкодаю да гэтага зьяўляецца, як ён выказаўся "экспансія каталіцызму", якая на думку Алексія другога разьвіваецца ў Расеі, Беларусі, на Ўкраіне, у Казахстане і шэрагу іншых зямель "на фоне выбачэньняў і словаў прымярэньня".

Дзяржаўны візыт кіраўніка Дзяржавы Ватыкан Яна Паўла ІІ ва Ўкраіну адбудзецца 23-27 чэрвеня. Украіна стане чацвёртай краінаю зь перавагаю праваслаўных вернікаў, якую наведае Папа Рымскі. Кіраўнік Ватыкана сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам. Папа Рымскі правядзе ў сталіцы Ўкраіны дзьве масавыя пропаведзі (па лацінскім і грэка-каталіцкім абрадах), дзьве імшы пантыфіка адбудуцца таксама ў Ільвове. Чакаецца, што ўдзел у іх возьме больш за паўмільёны паломнікаў з розных краінаў.

Амбасада Ўкраіны паведамляе, што паломнікі -- грамадзяне Беларусі -- могуць паехаць ва Ўкраіну як па ўнутраных пашпартах, што сьведчаць пра іх грамадзянства, так і па пашпартах, якія даюць права выезду за мяжу, паколькі паміж дзьвюма краінамі існуе бязьвізавы рэжым паездак. Грамадзяне іншых краінаў, якім неабходна віза ва Украіну, могуць зьвяртацца ў консульскія ўстановы амбасады Украіны ў Менску й Брэсьце.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: