Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Апошні тэрмін правядзеньня выбараў прэзыдэнта Беларусі - 27 верасьня 11:09, 08/05/2001, ГазетаСНГ
2 ці 9, 16 ці 23 верасьня 2001 года - верагоднее за ўсё, менавіта ў адзін з гэтых дзён адбудуцца выбары другога прэзыдэнта Беларусі. Гэтыя даты былі прапанаваны на паседжаньні рабочай групы па выпрацоўцы праэкту пастановы "палаты прадстаўнікоў" аб прызначэньні даты выбараў главы беларускай дзяржавы і аб арганізацыйных мерапрыемствах па забесьпячэньню іх правядзеньня.
Згодна Канстытуцыі краіны, апошні тэрмін правядзеньня выбараў прэзыдэнта Беларусі - 27 верасьня 2001 года. Зараз "парлямантарыі" працуюць над узгадненьнем праэкту пастановы рабочай групы з урадам і Цэнтральнай камісіяй па выбарах і правядзеньню рэферэндумаў. Пасьля гэтага яго разгледзіць савет "палаты прадстаўнікоў", і толькі пасьля гэтага дата выбараў другога прэзыдэнта Беларусі будзе вынесена на зацьвярджэньне ніжняй палаты парлямэнту.