Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ваеннага параду ў Менску ня будзе з-за пасяўной. Няма паліва для баявой тэхнікі
11:11, 08/05/2001

Заўтра ў Менску не адбудзецца традыцыйны ваенны парад з нагоды Дня Перамогі. Па афіцыйнай версыі, ён не адменены, а перанесены на 3 ліпеня - Дзень вызваленьня Менску. У міністэрстве абароны кажуць, што мерапрыемства вырашана не праводзіць у сувязі з тым, што "дата не юбілейная", хаця да гэтага ў міністэрстве казалі, што падрыхтоўка да параду йдзе поўным ходам. Больш за тое, месяц таму, калі кіраўніцтву мінабароны прадстаўлялі ягонага новага главу Леаніда Мальцава, Лукашэнка заявіў, што першым іспытам для яго стане як раз парад з нагоды 9 траўня.

Сапраўдная прычына адмены параду вялікай тайнай не зьяўляецца - няма магчымасьці забясьпечыць праход баявой тэхнікі. Усё паліва пайшло на пасяўную. У гэтым годзе пасяўная кампанія ў Беларусі праходзіць асабліва напружана, адна з галоўных прычынаў - скарачэньне паставак расейскай нафты. Каб забясьпечыць сельгастэхніку, прыйшлося прывесьці ў дзеяньне ўсе рэзэрвы паліва. Парад магчыма было правесьці за кошт стратэгічнага недакранальнага запасу саміх узброеных сілаў, але новы міністар вырашыў гэтага не рабіць і папрасіў Лукашэнку яго адмяніць.

Былы міністар абароны Пётар Чаус зьдзўляецца таму, у якой форме прынята рашэньне: "Становішча ў краіне сапраўды цяжкое і рэсурсы непараўнальныя з тымі, што былі раней. Але ў Расеі ваенныя парады праводзяцца бяз тэхнікі, і ўсе праблемы адразу здымаюцца. Мы маглі паступіць таксама".

Але, хутчэй за ўсё, такі варыянт не падыходзіць Аляксандру Лукашэнку. Яму неабходна прадэманстраваць магутнасьць беларускай арміі, а тут бяз тэхнікі ніяк не абыйдзешся. Таму няхай і са спазьненьнем, але ваенны парад усё ж такі адбудзецца з патрэбным размахам. А 9 траўня Лукашэнка прыме ўдзел у грамадзянскім шэсьці па вуліцах сталіцы, паведамляе газэта "Час навінаў".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: