Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
27 тысячаў подпісаў супраць прымусовага разьмеркаваньня 11:13, 08/05/2001
"Грамадзянскі форум" сабраў 27 тысячаў подпісаў супраць прымусовага разьмеракаваньня. Арганiзацыя прапаноўвае выключыць з прэкту новай рэдакцыі закону "Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь" норму аб прымусовым разьмеркаваньні выпускнікоў.
Як паведамляе БелаПАН, 3 траўня дадзены законапраэкт быў прыняты "палатаю прадстаўнікоў" у першым чытаньні і зараз рыхтуецца да разгляду ў другім. Арганiзацыя мяркуе, каб персанальнае разьмеркаваньне выпускнікоў ажыцьцяўлялася толькі на дабравольнай аснове. "Грамадзянскі форум" спадзяецца, што сабраныя подпісы паўплываюць на меркаваньне дэпутатскага корпусу і дапамогуць адстаяць правы студэнтаў. У сувязі з гэтым арганізацыя заклікае ўсе маладзёвыя аб`яднаньні, якія "жадаюць у законным парадку адстаяць правы моладзі", далучыцца да гэтага руху.