Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На няпэўны тэрмін адклалі сэсію парляманцкага сходу "саюзу" Расеі й Беларусі 11:14, 08/05/2001
Яе павінны былі правесьці ў Гародні 11-12 траўня. У сакрэтарыяце сходу карэспандэнту РІА "Новости" адмовiлiся патлумачыць, чаму паседжаньне адменена. Няма пакуль і даты правядзеньня сэсіі. Адзначым, у Гародні павінны былі абмяркоўваць, як выконваецца бюджэт саюзнай дзяржавы на гэты год, а таксама праблемы саюзнага казначэйства. Нагадаем, дзяржсакратар "саюзу" Расеі й Беларусі Павал Барадзін некалькі месяцаў правёў у турме, спачатку ў ЗША, пасьля ў Швэйцарыі. У сярэдзіне красавіка яго адпусьцілі пад буйны грашовы заклад.