Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міжнародная рэакцыя ў гадавіну зьнікненьня Юры Захаранкі
11:18, 08/05/2001

7 траўня споўнілася роўна два гады з дня зьнікненьня былога міністра ўнутраных справаў РБ генэрала Юры Захаранкі. У сувязі з гэтай датаю шматлікія міжнародныя праваабарончыя й грамадзкія арганізацыі выступілі з рэзкай крытыкай палітыкі кіраўніцтва Беларусі, накіраванай на выкараненьне палітычных апанентаў. Так, аўтарытэтная арганізацыя Міжнародная Амністыя, у асобе ейнага галяндзкага прадстаўніцтва, зьвярнулася да прэзыдэнта Беларусі з наступным пасланьнем: "…Мы працягваем настойваць на тым, каб вы зрабілі сур`ёзныя крокі па правядзеньню дасканальнага і непрадузятага расьсьледаваньня зьнікненьняў Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьміцера Завадзкага. У тым выпадку, калі гэтыя людзі жывыя, мы патрабуем іхняга вызваленьня. Такім чынам, мы далучаемся да галасоў растучай колькасьці грамадзянаў вашай краіны, якія не жадаюць мірыцца з парушэньнем правоў чалавека на Беларусі".

Больш жорсткай па форме й зьместу была заява амэрыканскага сенатара Хелмса, які напрамую абвінаваціў рэжым Лукашэнкі ў выкраданьні палітычных апанентаў: "Усе доказы сьведчаць пра тое, што за зьнікненьнямі стаіць дыктатар Лукашэнка. Так, замест таго, каб праводзіць расьсьледаваньне па справе зьнікненьня, рэжым Лукашэнкі стаў перасьледаваць жонку й дочак генэрала Захаранкі й вымусіў іх пакінуць межы Беларусі. З-за дзеяньняў Лукашэнкі сям`я Захаранкі пазбавілася не толькі бацькі, але й радзімы…Зьнікненьні людзей служаць жывым нагадваньнем аб параідальнай боязі Лукашэнкі перад свабодным народам і ягонай варожай настроенасьці адносна незалежнасьці краіны".

У сваю чаргу, Міжнародная Ліга Правоў Чалавека ў асобе ейнага выканаўчага дырэктара Кэтрын Фіцпатрык асудзіла нежаданьне беларускіх уладаў праводзіць патрэбнае расьсьледаваньне выпадкаў зьнікненьня і наўмысную дыскрэдытыцыю бяз зьвестак зьніклых: "Мы мяркуем, што сытуацыя, якая склалася на Беларусі, унікальная для эўрапейскага кантынента і прадстаўляюць пагрозу вяртаньня да сталінскіх рэпрэсыяў 1937г. У сувязі з гэтым, эўрапейскія й міжнародныя інстытуты павінны й надалей надзяляць больш увагі выпадкам зьнікненьняў…

Мы суперэжываем сям`і Захаранкі, якая вымушана была пакінуць Беларусь і шукаць палітычнага сховішча ў Нямеччыне, паколькі ўсе іхнія скаргі ўладам і супрацоўніцтва зь юрыстамі, правабарончымі групамі й лідэрамі палітычнай апазыцыі справакавалі яшчэ большы перасьлед і ганеньні адносна іх з боку рэжыму.

Маладыя людзі, у тым ліку й з актывістаў ЗУБРа, якія выходзілі на вуліцы з плякатамі "Дзе Захаранка?", падвергліся арыштам і зьбіцьцю… Ліга працягвае падрымліваць свабоду мірных сходаў і волевыяўленьня беларускай моладзі, адвакатаў і праваабаронцаў, які задаюць пытаньне "Дзе яны?" і заклікае міжнародныя арганізацыі, якія адсьлежваюць сытуацыю з правамі чалавека, таксама падтрымаць гэтых мужных людзей".


Прадстаўнікі Кааліцыі за дэмакратыю і правы чалавека Алекс Сілвановіч і Ян Запруднік заявілі літаральна наступнае з нагоды гадавіны з дня зьнікненьня Юры Захаранкі:

"Калі б Юры Захаранка не быў бы выкрадзены, ён бы быў рэальным прэтэндэнтам на прэзыдэнцкае месца, а значыць небясьпечным канкурэнтам для Лукашэнкі. Дыктатар разумеў гэта яшчэ тады, 7 траўня 1999г., калі ў Менску загадкава зьнік генэрал Захаранка, былы міністар унутраных справаў РБ. З таго часу прайшло два гады. За гэты час зьніклі і некаторыя іншыя крытыкі й апаненты Лукашэнкі пры патуральніцтве судовых і праваахоўчых ворганаў. На дадзены момант Лукашэнка рыхтуецца да сьвяткаваньня чарговай перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах. У гадавіну зьнікненьня Юры Захаранкі мы б хацелі зьвярнуць увагу грамадзкасьці на перасьлед й бяспраўе, што ўчынаецца да дэмакратычнай апазыцыі на Беларусі. Такія праяўленьні гвалту ставяць пад сумнеў магчымасьць правядзеньня свабодных і дэмакратычных выбараў будучай восеньню. Мы мяркуем, што дыктатар Лукашэнка не спыніцца ні перад чым, каб забясьпечыць уласную свабоду на верасьнёўскі выбарах. Мы заклікаем Злучаныя Штаты і ўсе дэмакратычныя ўрады дзяржаваў сьвету аказаць ціск на Лукашэнку і ягонага памагатага Расею ў мэтах забесьпячэньня свабодных і дэмакратычных выбараў увосень."

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: