Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сустрэча міністраў замежных справаў і главы КНГ АБСЭ была безвыніковай
11:02, 10/05/2001

На сустрэчы намеcьніка прэм`ер-міністра міністра замежных справаў Міхаіла Хвастова зь кіраўніком Кансультатыўна-назіральнае групы (КНГ) АБСЭ ў Беларусі Хансам-Георгам Вікам, якая адбылася 7 траўня ў Менску, бакі не дасягнулі ніякага прагрэсу па тых пытаньнях, дзе існуюць разыходжаньні паміж КНГ і беларускім урадам, паведаміў БелаПАН 8 траўня сп. Вік.

Паводле словаў кіраўніка КНГ АБСЭ, ягоная арганізацыя і ўлады Беларусі па-ранейшаму маюць розныя погляды на садзеяньне назіраньню за сёлетнімі прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі з боку КНГ. "Мы будзем працягваць кансультацыі", -- заявіў сп. Вік.

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што садзеяньне з боку КНГ АБСЭ ў падрыхтоўцы назіральнікаў на выбары зьяўляецца ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Беларусі.

Прэсавая служба Міністэрства замежных справаў Беларусі паведаміла, што на ўчорашняй сустрэчы сп. Хвастоў таксама заявіў сп. Віку аб недапушчальнасьці таго, каб кіраўнік КНГ АБСЭ аб`ядноўваў вакол сябе сілы, якія стаяць ў апазыцыі да афіцыйных беларускіх уладаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: