Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады баяцца напамінаў аб зьніклых людзях
11:03, 10/05/2001

На 20 мінімальных заробкаў аштрафаваны Зьміцер Фядорчанка - адзін з удзельнікаў несакцыянаванага пікету, што прайшоў 7 траўня ля будынку Менскага аблвыканкаму. Акцыя была прысьвечана гадавіне зьнікненьня былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юры Захаранкі. Пікетаваньне аблвыканкаму правялі пяцёра актывістаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Праз 5 хвілінаў пасьля пачатку пікету ягоныя ўдзельнікі былі затрыманыя міліцыяй.

Як паведаміў БелаПАН лідэр барысаўскай арганізацыі БСДП (НГ) Аляксандар Абрамовіч, які браў удзел у пікеце, 7 траўня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску да аднаго ўдзельніка акцыі, Зьміцера Фядорчанка, адбылося судовае разьбіральніцтва. Судзьдзя Наталя Вайцэховіч прызнала яго віноўным у парушэньні парадку правядзеньня пікеціраваньня (артыкул 167-1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях) і прызначыла пакараньне ў выглядзе штрафу ў памеры 20 мінімальных заробкаў (зараз мінімальная зарплата ў Беларусі складае 5.700 рублёў).

Суд над яшчэ адным пікетоўцам, Аляксандрам Барадуляй, прызначаны на 14 траўня. Тацяну Ясюк і Сяргея Падзолку адпусцілі праз тры гадзіны пасьля затрыманьня, бо падчас правядзеньня акцыі яны не трымалі ў руках ніякіх плякатаў. Па гэтай жа прычыне адміністрацыйнага пакараньня ўдалося пазьбегнуць Аляксандру Абрамовічу.

8 траўня ў судзе Цэнтральнага раёну Менска былі разгледжаны адміністрацыйныя справы двух удзельнікаў пікету праваабарончай арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву", што меў месца 7 траўня ля будынку Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Ягоныя ўдзельнікі трымалі плякат "Чаму зьнікаюць палітыкі? Каму гэта патрэбна? Хто за гэта адкажа?" Акцыя працягвалася 45 хвілінаў. Трое ейных удзельнікаў былі затрыманы міліцыяй. Аднаго неўзабаве адпусьцілі, на дваіх -- Сяргея Стрыжонка і Ігара Гайшуна, якія трымалі плякат, -- былі складзены пратаколы, перададзеныя затым у суд.

Судзьдзя Наталя Вайцаховіч прызнала іх вінаватымі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікетаваньня (артыкул 167-1 частка 1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь) і пастанавіла падвергнуць Сяргея Стрыжонка штрафу ў памеры 20 мінімальных заробкаў, а Ігара Гайшуна -- 50 мінімальных заробкаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: