Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гарадзенскі лікёра-гарэлачны завод працуе тры дні на тыдзень
11:07, 10/05/2001

Галоўная прычына такой сытуацыі - цяжкасьці са збытам. Магазіны Гародні забітыя менскай, брэсцкай, гомельскай, клімавіцкай і іншай гарэлкаю, і гарадзенская проста не вытрымлівае канкурэнцыі, паведамляе БДГ. Да таго ж, як паведаміў "Вечернему Гродну" дырэктар прадпрыемства Ўладзімер Дубко, вытворчасьць прадукцыі стратна для завода.

Такая сытуацыя тыпічная і для іншых вытворцаў лікёра-гарэлачнай прадукцыі. Іхнія магутнасьці выкарыстоўваюцца ў рэспубліцы толькі напалову. Зараз на складах прадпрыемстваў галіны знаходзіцца каля 700 тысячаў дэкалітраў гарэлкі, якую яны спрабуюць рэалізаваць, у тым ліку і на нашых рынках.

Толькі на вытворча-гандлёвым аб`яднаньні "Менск Крышталь", па словах ягонага дырэктара Міхаіла Бялко, праблемаў са збытам няма. Аднак, што да экспарту беларускай гарэлкі, то ён значна спаў. Расея ўвяла адпаведныя меры, і зараз пастаўляць туды сваю прадукцыю для беларускіх лікёра-гарэлачных заводаў стала вельмі праблематычна. У гэтай сытуацыі прыходзіцца разьлічваць галоўным чынам на свой рынак, а таксама рынкі краінаў далёкага замежжа. З гэтай мэтаю на Гарадзенскім ЛГЗ зараз рыхтуюцца запусьціць тры новых найменьня белай гарэлкі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: