Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"Будаўнікоў" "саюзнай дзяржавы" меркаваньне Польшчы не цікавіць 11:09, 10/05/2001
У прэсавай службе польскага МЗС, куды зьвярнулася літоўскае адзьдзяленьне агенцтва BNS, паведамілі, што па пытаньню намераў Беларусі правесьці чыгуначную лінію з Гародні ў Калініград праз Польшчу з прадстаўнікамі польскага боку пакуль ніхто не кансультаваўся.
Нагадаем, што паўнамоцны прадстаўнік Лукашэнкі, віцэ-прам`ер Леанід Козак заявіў, што мае намер ініцыіраваць пытаньне аб будаўніцтве праз тэрыторыю Польшчы чыгункі, бо "самы кароткі шлях у Беларусь для расейцаў, што пражываюць у Калінінградзкай вобласьці, ідзе праз Польшчу".
Ён таксама лічыць, што паралельна чыгунцы "можа быць пабудавана лінія электраперадачаў ад падстанцыі ў Гародні да падстанцыі ў Калінінградзкай вобласьці", паведамляе "Рэха Літвы". Козік упэўнены, што дадзеныя эканамічныя й тэхнічныя праэкты павінны знаходзіцца пад асаблівай юрысдыкцыяй "саюзнай" дзяржавы РФ і Беларусі.