Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША асуджаюць палітычныя выкраданьні й дэкрэт №11 11:16, 11/05/2001
Амэрыканскі пасол пры Пастаянным Савеце АБСЭ Дэвід Т.Джонсан 10 траўня выступіў у Вене з рэзкай крытыкай дэкрэту №11 і падтрымкаю працы КНГ АБСЭ ў разьвіцьці дэмакратычных інстытутаў на Беларусі. Ён, у прыватнасьці, заявіў наступнае: "Мы шкадуем адносна навязваньня новых абмежаваньняў на свабоду сходаў з-за Дэкрэта №11, які прадстаўляе сабой чарговае адступленьне ад неабходных умоваў для правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў, якія б прызнала б міжнародная супольнасьць…"
"…Злучаныя Штаты застаюцца глыбока занепакоенымі таксама і тым, што за два гады, што прайшлі з дня зьнікненьня Юры Захаранкі, беларускія ўлады не зрабілі нічога па расьсьледаваньню гэтай справы, як зрэшты і ва ўсіх астатніх - намесьніка сьпікера парлямэнту Ганчара, ягонага таварыша Анатоля Красоўскага і аператара ТБ Завадзкага.
Сем`і бяз зьвестак зьніклых і народ Беларусі маюць права ведаць праўду пра тое, што адбылося. Мы зноў заклікаем беларускія ўлады неадкладна, рупліва і адкрыта расьсьледаваць выпадкі зьнікненьняў. Мы хацелі б нагадаць сем`ям зьніклых пра тое, што ні іх, ні іх сваякоў ніколі не забудуць…".