Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крэмль пагражае зачыніць маскоўскае бюро "Радыё"Свабода" 11:02, 14/05/2001
Адміністрацыя прэзыдэнта Расеі пагражае зачыніць маскоўскае прадстаўніцтва "Радыё"Свабода". як паведамляе газэта Sunday Times, маскоўскае бюро радыёстанцыі могуць зачыніць, калі яно пачне вяшчаньне на чачэнскай мове.
Па сьведчаньнях журналістаў, кіраўніцтва радыёстанцыі ўжо атрымала папярэджаньне ад ураду Расеі праз аднаго з расейскіх міністраў. Тым ня меньш, "Радыё"Свабода" вядзе набор дыктараў для арганізацыі вяшчэньня на чачэнскай, што не даспадобы расейскім уладам.
У выпадку закрыцьця маскоўскага прадстаўніцтва "Радыё"Свабода" будзе вяшчаць на тэрыторыі Расеі з тэрыторыі Чэхіі ці Турцыі. Вяшчэньне будзе йсьці на рускай і чачэнскай мове.