Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нарвегія гатова аказаць дапамогу ў дэмакратызацыі Беларусі
11:07, 14/05/2001

Міжнародная канфэрэнцыя "Беларусь паміж Усходам і Захадам: 2001 год прэзыдэнцкіх выбараў і ўпэўненая перамога дэмакратыі" скончылася ў Осла 11 траўня. Цікавасьць эўрапейскай супольнасьці да грамадзка-палітычнай сытуацыі Беларусі абумоўленая, у першую чаргу, набліжэньнем прэзыдэнцкіх выбараў. Адна з умоваў міжнароднага прызнаньня іх вынікаў - дэмакратычнасьць і адкрытасьць. Гэта ўвесь час падкрэсьлівалі замежныя выступоўцы. "Гэта была вельмі важная канфэрэнцыя. Тое, што гэта адбылося ў Осла, што прысутнічалі прадстаўнікі скандынаўскіх краінаў -- усё гэта вельмі важна для Беларусі, бо Беларусь належыць да рэгіёну Бальтыйскага мора. Сытуацыя ў Беларусі павінна цікавіць і непакоіць нашых суседзяў -- і ня толькі ў краінах Балтыі, але і ў скандынаўскіх краінах", -- заявіў адзін з удзельнікаў канферэнцыі міжнародны каардынатар Хартыі-97 Андрэй Саньнікаў.

"Тое, што прадстаўнікі скандынаўскіх краінаў добра ведаюць сытуацыю у Беларусі, і тое, што яны занепакоеныя гэтай сытуацыяй, азначае: больш увагі будзе надавацца падчас прэзыдэнцкіх выбараў. Прадстаўнікі й Міністэрства замежных справаў, і парлямэнту, і няўрадавых арганізацыяў казалі пра тое, што яны пільна адсочваюць і будуць дапамагаць дэмакратычным сілам бараніць правы чалавека ў Беларусі й адстойваць інтарэсы дэмакратыі і ў міжнародным кантэксьце (гэта значыць, і ў АБСЭ, і ў Эўразьвязе), і ў іншых міжнародных арганізацыях", - пракаментаваў Андрэй Саньнікаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: