Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У той час як на Беларусі ледзь ня першай дзяржаўнай задачай аб`яўлена павышэньне сярэняга заробку да 100 даляраў, кожны месяц расьце запазычанасьць па заробку. Нявыплата заробку, па словах намесьніка старшыні ФПБ Франца Вітко, мае і больш сур`ёзныя наступствы. Калі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў будзе працягвацца палітыка стрыманьня коштаў, то к сьнежню можна чакаць спыненьня многіх прадпрыемстваў і масавае вызваленьне рабочай сілы, што, хутчэй за ўсё, прывядзе да сацыяльнага выбуху ў краіне.
Згодна заканадаўству, пратэрмінованым заробак лічыцца ў тым выпадку, калі яго ня выплацілі ва ўказаны ў працоўнай дамове тэрмін. Такім чынам, работнік, які выканаў працу, але не атрымаў грошай, фактычна крэдытуе бюджэт (калі ён бюджэтны работнік) ці сваё прадпрыемства.
Такіх крэдытаў грамадзяне Беларусі не па сваёй волі выдалі ўжо на суму 8,5 мільярдаў рублёў (6,25 мільёнаў даляраў). 70% гэтай запазычанасьці прыходзіцца на заробак, ня выплачаны работнікамі аграпрамысловага комплексу, паведамляе радыё "Рацыя".