Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Кіраўніка КНГ АБСЭ высылаюць зь Беларусі
11:17, 17/05/2001, Ю.С.Ньюс

Беларускі віцэ-прэм`ер і міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў заявіў, што кіраўніцтвам Беларусі разглядаецца магчымасьць высылкі з краіны кіраўніка Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі пасла Ханса Георга-Віка. "Мы далі знаць паслу, што больш не будзем трываць дзейнасьць, накіраваную на кансалідацыю намаганьняў па дэстабілізацыі ў краіне. Мы далі зразумець, што калі ён будзе працягваць такую дзейнасьць, мы будзем разглядаць пытаньне аб яго знаходжаньні. Мы ня будзем гуляць у хованкі, мы не вядзем нейкай закрытай гульні. Але дзейнасьць пасла ня можа быць дэструктыўнай для ўраду, і ўрад рана ці позна павінен паставіць пра гэта пытаньне. Пытаньне ўзьнята, і калі пытаньне будзе даведзена да канца, мы проста папросім пасла пакінуць тэрыторыю нашай краіны". Такім чынам, сёньня ў сваім выступе на брыфінгу ў МЗС, М.Хвастоў падцьвердзіў учарашнюю інфармацыю прэсавага цэнтра Хартыі`97.

 ПАЛIТЫКА 

Рэйтынг расьце. У праціўнікаў Лукашэнкі зьявіўся шанец на перамогу
11:16, 17/05/2001, "День"

У рамках праэкту "Беларусь: перспектывы на ХХІ стагодзьдзе" ў красавіку 2001 года НІСЭПД правёў нацыянальнае апытаньне. Апытаны 1461 рэспандэнт ва ўзросьце ад 18 гадоў і старэй. Вынікі былі некалькі нечаканымі нават для тых, хто верыць у перамогу на надыходзячых выбарах праціўнікаў Лукашэнкі.

З допыту падсьледчы Барадзін паедзе на Ўсебеларускі сход
11:15, 17/05/2001

Дзяржсакратар "саюзнай дзяржавы" Беларусі й Расеі Павал Барадзін, як чакаецца, прыме ўдзел у другім Усебеларускім сходзе, які адбудзецца заўтра ў Менску. Гэтую інфармацыю, пазначаную "тэрмінова" распаўсюдзіла РІА "Новости".
Суразмоўца карэспандэнта агенцтва Пастаяннага камітэту "саюзнай дзяржавы" выказаў меркаваньне, што дзяржсакратар прыбудзе ў Менск з Жэневы, дзе сьледчы Даніэль Дэфо на дадзены момант праводзіць дазнаньне па крымінальнай справе фірмы "Меракта-Трэйдынг".

Неабыякавыя да лёсу зьніклых палітыкаў утвараюць жывы ланцуг
11:14, 17/05/2001

Акцыя "Жывы ланцуг неабыякавых людзей" пройдзе заўтра ў Менску ў рамках кампаніі "Хочам ведаць праўду!" Акцыя павінна прайсьці з 18.00 да 19.00 пад лёзунгам "Стань побач!". Тыя, каму не абыякавы лёс зьніклых бяз зьвестак апанентаў Аляксандар Лукашэнкі - экс-міністра ўнутраных справаў Юры Захаранкі, аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага, дэпутата Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага, утвораць жывы ланцуг людзей, якія будуць трымаць партрэты зьніклых бяз зьвестак палітыкаў. Такім чынам, людзі маюць намер стаяць уздоўж праспэкту Ф.Скарыны ад плошчы Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы Менску.

Прадпрымальнікі маюць намер патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі
11:13, 17/05/2001

Палітычная забастоўка індывідуальных прадпрымальнікаў на рэчавых рынках Менску павінны правесьці заўтра. Удзельнікі забастоўкі маюць намер патрабаваць адстаўкі прэзыдэнта й ўраду. Акцыя прымеркавана да заплянаванага на гэты дзень другога Ўсебеларускага народнага сходу. Мяркуецца, што забастоўку падтрымаюць больш за 30 тысячаў прадпрымальнікаў.

У Беларусі і Афрыкі ёсьць шмат агульных мэтаў і задачаў
11:12, 17/05/2001

Спектар нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў Афрыцы шырокі й разнастайны. Ён, па словах главы зьнешнепалітычнага ведамства Міхаіла Хвастова, ахоплівае як узровень двухбаковых адносінаў, так і рашэнне агульнапланетарных і рэгіянальных праблемаў. Акрамя выкараненьня прычынаў канфліктаў, урэгуляваньня крызысаў, пашырэньня аперацыяў ААН па падтрымцы міра ў рамках міжнародных арганізацыяў у нашай рэспубліцы і з Афрыкай ёсьць цэлы шэраг агульных мэтаў і задачаў, лічыць дыплямат. Адна зь іх - адабрэньне разьвіцьця. Беларусь як краіна з пераходнай эканомікай надае асаблівае значэньне ўсім ініцыятывам у галіне развіцця і спаду ўзроўня запазычанасьці афрыканскіх дзяржаваў.

Гары Паганяйла патрабуе кампенсацыі за адключэньне расейскіх тэлеканалаў
11:11, 17/05/2001

Намесьнік старшыні Беларускага Гэльсынскага камітэту Гары Паганяйла зьвярнуўся ў суд Ленінскага раёну Менску з зыскам да Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Адміністрацыі Прэзыдэнта РБ аб кампенсацыі маральнай шкоды, якая была нанесена яму праз адключэньне з 21 гадзінаў 8 траўня да 10 гадзінаў 9 траўня 2001 года тэлеканалаў ГРТ, РТР, НТБ, па 100 тысячаў рублёў з кожнага адказчыка. У зыскавай заяве Гары Паганяйла адзначыў, што ў адпаведанасьці з дзейсным заканадаўствам, тэлегледачы зьяўляюцца спажывальнікамі паслугаў, якія прапаноўваюць згаданыя тэлекампаніі ў сваіх праграмах, і сыгналь якіх дастаўляецца тэхнічнымі сродкамі сувязі Міністэртсва сувязі Рэспублікі Беларусь. Спажыўцы гэтых паслугаў плоцяць падаткі і ўносяць штомесячную плату за карыстаньне калектыўнай тэлеантэнаю.

У лічаныя дні доўг за газ павялічыўся на 20 мільёнаў даляраў ЗША
11:10, 17/05/2001

Доўг прадпрыемстваў Гомельскай вобласьці за прыродны газ у лічаныя дні ўзрос на 20 мільёнаў даляраў ЗША, і складае зараз 35 мільёнаў даляраў ЗША. Пра гэта 16 траўня на пасяджэньні Гомельскага аблвыканкаму заявіў генэральны дырэктар абласнога прадпрыемства газавай гаспадаркі "Гомельаблгаз" Раман Дземідзенка.

Скарачэньне выдаткаў бюджэту дзеля прадвыбарчага павышэньня заробку
11:09, 17/05/2001

У Гомельскай вобласьці плянуецца скарачэньне выдаткаў бюджэту на 3-5 адсоткаў дзеля таго, каб да восені давесьці памер зарплаты работнікам бюджэтнай сферы да ўзроўню 100 даляраў ЗША (у эквіваленце), абяцаных прэзыдэнтам Беларусі. Пра гэта заявіў начальнік фінансавага ўпраўленьня Гомельскага аблвыканкаму Андрэй Круглей 16 траўня на пасяджэнні аблвыканкаму.

Выбары прэзыдэнта Беларусі адбудуцца 9 верасьня
11:08, 17/05/2001

Падрыхтаваны "дэпутацкай" рабочай групай праэкт пастановы аб прызначэньні выбараў прэзыдэнта Беларусі і арганізацыйных мерапрыемствах па забесьпячэньню іх правядзеньня ўзгоднены Адміністрацыяй Прэзыдэнта, Саветам Міністраў і Цэнтравыбаркамам. Адносна даты правядзеньня ў рэспубліцы прэзыдэнцкіх выбараў разыходжаньняў няма - выбары прапаноўваецца прызначыць на 9 верасьня.

Ханс Георг Вік ня бачыць розьніцы паміж афіцыйнай і незалежнай прэсай?
11:07, 17/05/2001

Глава КНГ АБСЭ ў Беларусі прапаноўвае прадстаўніку АБСЭ па пытаньнях прэсы Фрэймуту Дувэ сустрэцца ў Вене з прадстаўнікамі афіцыйнай беларускай прапаганды -- журналістамі афіцыйных электронных і друкаваных выданьняў. Пра гэта прэсаваму цэнтру Хартыі`97 стала вядома з дасьведчаных крыніцаў у АБСЭ. На сустрэчу Дувэ з прадстаўнікамі незалежных беларускіх СМІ, якая заплянавана на 30 траўня, Вік усяляк прапаноўвае запрасіць і дзяржаўных журналістаў. Гэты факт выглядае яшчэ больш дзіўным з улікам таго, што ў красавіку сп.Дувэ ў тэрміновым парадку адмяніў свой візыт у Беларусь пасьля таго, як улады не далі візу ягонай дарадцы, якая таксама займаецца пытаньнямі свабоды слова.

Арыштаваны адзін з кіраўнікоў КХП-БНФ
11:06, 17/05/2001

Вынікам гвалтоўнага ўрываньня ў штаб кватэру КХП БНФ, у сераду позна ўвечары, стала затрыманьне намесьніка старшыні партыі Сяргея Папкова. Як паведаміў радыё "Рацыя" прэсавы сакратар КХП БНФ Валеры Буйвал некалькі міліцыянтаў каля 9 гадзінаў уварваліся ў офіс партыі з тым, каб правесьці ператрус.

Пікеты каля беларускіх амбасадаў
11:05, 17/05/2001

у Варшаве, Брусэлі й Маскве прайшлі ў гэтыя дні. Беларусы, якія знаходзяцца па-за межамі радзімы пратэставалі супраць палітыкі беларускіх уладаў - зьнікненьні вядомых людзей, зьнічтажэньне нацыянальанй сымболікі, аб`яднаньні з Расеяй.

Меркаваньне расейскіх дэпутатаў: адзіны дэмакратычны кандыдат лепш за Лукашэнку
11:04, 17/05/2001

У канцы мінулага тыдня чатыры кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі наведалі Маскву, дзе правялі некалькі сустрэчаў з расейскімі палітыкамі. Палітыкі спрабавалі зразумець, ці варта ім сур`ёзна разьлічваць на падтрымку Масквы падчас надыходзячых прэзыдэнцкіх выбараў. Пра магчымую пазыцыю расейскіх палітыкаў у сувязі з надыходзячымі ў Беларусі прэзыдэнцкімі выбарамі, у інтэрвію "Белорусской деловой газете" распавёў лідэр партыі "Яблоко" Рыгор Яўлінскі.

Інтэрпол адмаўляе знаходжаньне ў Беларусі былога шэфа КДБ Грузыі
11:03, 17/05/2001, РІА "Ореанда"

Кіраўнік беларускага бюро Інтэрполу Ўладзімер Левітан не падцьвярджае інфармацыю міністра ўнутраных справаў Грузыі Кахі Таргамадзэ пра тое, што былы шэф грузынскай спэцслужбы Ігар Геаргадзэ, які расшукаваецца па абвінавачваньню ў арганізацыі замаху на Эдуарда Шэварнадзэ, праводзіць сустрэчы са сваімі аднадумцамі.

У Беларусі ўпершыню зьявіліся стратныя заводы па нафтаперапрацоўцы
11:02, 17/05/2001

Паводле зьвестак Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі па выніках працы за тры месяцы 2001 года 17 прадпрыемстваў, зь іх 3 прамысловых і 14 прадпрыемстваў па забеспячэньню нафтапрадуктамі канцэрну "Белнафтахім", аказаліся стратнымі. Усяго ў складзе "Белнафтахіма" больш чым 80 прадпрыемстваў.

Мэдэрнізацыя баявых самалётаў МіГ-29 -- тэма закрытая
11:01, 17/05/2001

Дырэктар 558-га Баранавіцкага авіярамонтнага заводу Анатоль Брэнько адмовіўся распавесьці беларускім журналістам пра ход мадэрнізацыі на прадпрыемстве самалётаў беларускіх узброеных сілаў МіГ-29, які ён узначальвае. Пра тое, што завод сумесна з расейскімі спэцыялістамі будзе гэтым займацца, было абвешчана прадстаўніком камандаваньня беларускіх ВПС у жніўні мінулага года.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Продаем трубы фитинги, труба канализации, трубы полиэтиленовые
международная олимпиада