Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі ўпершыню зьявіліся стратныя заводы па нафтаперапрацоўцы 11:02, 17/05/2001
Паводле зьвестак Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі па выніках працы за тры месяцы 2001 года 17 прадпрыемстваў, зь іх 3 прамысловых і 14 прадпрыемстваў па забеспячэньню нафтапрадуктамі канцэрну "Белнафтахім", аказаліся стратнымі. Усяго ў складзе "Белнафтахіма" больш чым 80 прадпрыемстваў.
Такое становішча справаў у нафтавай і нафтахімічнай галіне, паводле зьвестак Мінстату, адзначана ўпершыню. Заўсёды лічылася, што гэтая галіна стабільна развіваецца. Хаця за першы кварталь прадпрыемствамі канцэрну выраблена прамысловай прадукцыі на 1,3 адсоткі болей, чым за аналягічны перыяд 2000 года. Тым ня менш, як лічаць незалежныя экспэрты, тэндэнцыя такая, што й надалей сытуацыя ў нафтахімічным комплексе краіны будзе заставацца складанай.