Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арыштаваны адзін з кіраўнікоў КХП-БНФ 11:06, 17/05/2001
Вынікам гвалтоўнага ўрываньня ў штаб кватэру КХП БНФ, у сераду позна ўвечары, стала затрыманьне намесьніка старшыні партыі Сяргея Папкова. Як паведаміў радыё "Рацыя" прэсавы сакратар КХП БНФ Валеры Буйвал некалькі міліцыянтаў каля 9 гадзінаў уварваліся ў офіс партыі з тым, каб правесьці ператрус.
Сябры партыі не падпарадкаваліся патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі і паміж імі адбылася бойка. Сяргей Папкоў быў затрыманы, а ў штаб-кватэры распачаўся ператрус. Што менавіта шукаюць супрацоўнікі міліцыі, яны не патлумачылі. Таксама невядома, ці быў у міліцыянтаў ордэр на правядзеньне гэтай сілавой акцыі.
Камэнтуючы адбытае Валеры Буйвал заявіў, што, напярэдадні Ўсебеларускага сходу, улада распачала "зачысткі" -- КХП БНФ плянавала наладзіць на Кастрычніцкім пляцы, каля Палаца Рэспублікі, 18 траўня несанкцыянаваную акцыю пратэсту.