Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гары Паганяйла патрабуе кампенсацыі за адключэньне расейскіх тэлеканалаў
11:11, 17/05/2001

Намесьнік старшыні Беларускага Гэльсынскага камітэту Гары Паганяйла зьвярнуўся ў суд Ленінскага раёну Менску з зыскам да Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Адміністрацыі Прэзыдэнта РБ аб кампенсацыі маральнай шкоды, якая была нанесена яму праз адключэньне з 21 гадзінаў 8 траўня да 10 гадзінаў 9 траўня 2001 года тэлеканалаў ГРТ, РТР, НТБ, па 100 тысячаў рублёў з кожнага адказчыка. У зыскавай заяве Гары Паганяйла адзначыў, што ў адпаведанасьці з дзейсным заканадаўствам, тэлегледачы зьяўляюцца спажывальнікамі паслугаў, якія прапаноўваюць згаданыя тэлекампаніі ў сваіх праграмах, і сыгналь якіх дастаўляецца тэхнічнымі сродкамі сувязі Міністэртсва сувязі Рэспублікі Беларусь. Спажыўцы гэтых паслугаў плоцяць падаткі і ўносяць штомесячную плату за карыстаньне калектыўнай тэлеантэнаю.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе права кожнага на атрыманьне інфармацыі. Карыстаньне інфармацыяй можа быць абмежавана заканадаўствам з мэтамі абароны годнасьці, асабістага сямейнага жыцьця грамадзянаў і поўнага ажыцьцяўленьня сваіх правоў (арт.34).

У адпаведнасьці з п.1 арт.16 Закону Рэспублікі Беларусь "Аб абароне правоў спажыўцоў" ад 19.11.1993г. №2572-ХІІ за ўсімі спыжыўцамі прызнаецца роўнае права на задавальненьне іх патрэбаў.

Адказчыкі, калі адключылі з 21 гадзіны 8 траўня да 10 гадзінаў 9 траўня 2001 года тэлеканалы ГРТ, РТР, НТБ, пазбавілі тэлегледачоў магчымасьці праглядзець анансаваныя ў іхніх праграмах тэлеперадачы.

Намесьнік главы Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь В.Замяталін заявіў, што гэта была "рэалізацыя суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Рэальна, напрацягу некаторага часу. Гэта значыць, што мы паказалі магчымасьці нашай краіны. Але мы гэтага рабіць не хочам".

Аднак, паміж Расея й Беларусьсю заключаны дамовы ў рамках саюзнай дзяржавы, у тым ліку якія гарантуюць адзіную інфармацыйную прастору, а таксама камэрцыйныя дамовы аб распаўсюдзе і дастаўцы спажыўцам тэлевізыйнага сыгналю згаданых расейскіх тэлеканалаў на нашыя тэлевізыйныя прыёмнікі.

Такім чынам, адказчыкамі былі парушаны асабістыя правы і іншыя нематэрыяльныя каштоўнасці (права на атрыманьне інфармацыі, права на самастойны выбар гэтай інфармацыі і інш.), што ў адпаведнасьці з ч.2 арт.60 Канстытуцыі, арт.151, 152 ДК, арт. 15 Закона аб абароне правоў спажыўцоў дае права патрабаваць па суду кампенсацыі маральнай страты. Пры ацэнцы памеру кампенсацыі маральнай шкоды ўлічваюцца маральныя пакуты, якія мелі месца ў сувязі з прыніжэньнем годнасьці асобы, тое нахабнае і бесцырымоннае парушэньне правоў, за якое афіцыйныя асобы нават не выбачаліся.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: баннерная сеть вебмастеру, заработать в сети интернет
competitive seo analysis
Все об авто: уаз москва