 | ПАЛIТЫКА |  |

Акцыя пратэсту на галоўным праспэкце Менску 11:18, 18/05/2001

Акцыя апазыцыі пад дэвізам "Стань побач!"праходзіць зараз у Менску ў рамках кампаніі "Хочам ведаць праўду!". Больш за 70 чалавек стаяць жывым ланцугом на праспэкце Скарыны пад ліўневым дажджом. Людзі трымаюць у руках партрэты зьніклых апанентаў Лукашэнкі: Зьміцера Завадзкага, Анатоля Красоўскага, Віктара Ганчара, Юры Захаранкі. Асноўная частка людзей стаіць насупраць будынку КДБ Беларусі. У акцыі прымаюць удзел жонкі палітвязьня Андрэя Клімава і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага. 
ЗУБР супраць графіці 11:17, 18/05/2001, ЗУБР

Зубры правялі акцыю па ачыстцы сьценаў сталіцы ад цынічных надпісаў. Нагадаем, што два месяцы таму на плоце Менскага заводу халадзільнікаў "Атлант" на праспэкце Машэрава сродкамі графіці зубры задалі Аляксандру Лукашэнку пытаньне аб лёсах зьніклых людзей. Пасьля гэтая сьцяна была замалявана, але надпісы выступілі. Тады схаваць ад вачэй народа "нязручныя" пытаньні ўзяліся "патрыёты" з БПСМ, якія намалявалі паверху надпісаў карцінку з чырвона-зялёным сьцягам. 
Валеры Леванеўскі паказаў сваю няздольнасьць 11:16, 18/05/2001

Старшыня стачкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі, які заявіў пра свае прэтэнзыі на пост прэзыдэнта Беларусі, паказаў сваю няздольнасьць. Нягледзячы на ягоныя запэўваньні арганізаваць сёньня палітычную забастоўку індывідуальных прадпрымальнікаў рэчавых рынкаў Менску, акцыя пратэсту не адбылася. Буйныя рынкі сталіцы, "Дынама" і "Камароўка", а таксама раённыя рынкі Менску працавалі сёньня ў звычайных рэжыме. 
Беларускія ўлады па-ранейшаму маюць прэтэнзыі да Латвіі 11:15, 18/05/2001

Старшыня камісыі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы "савету рэспублікі" Мікалай Чаргінец ня лічыць вычарпляльным беларуска-латвійскі дыпляматычны інцыдэнт, выкліканы выказваньнямі міністрам абароны гэтай краіны. Пра гэта "парлямэнтарый" заявіў 17 траўня падчас спэцыяльна арганізаванага ім кароткага брыфінгу. "Латвия готовится к вступлению в НАТО, и мимо воли поднимается вопрос, с чьего голоса говорит господин министр обороны, -- адзначыў Чаргінец. - Но хочется верить, что не с голоса натовских государств и руководства НАТО".
"Сілавікі" краінаў СНД дамаўляюцца аб ваенным супрацоўніцтве 11:14, 18/05/2001

Асноўнай тэмай паседжаньня Савету міністраў абароны краінаў-удзельніц СНД, што адбылося сёньня ў Баку, стала ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Пра гэта паведаміў, адкрывачы форум, новы старшыня Савету, міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", па словах Іванова, на паседжаньні будуць таксама падведзены вынікі камандна-штабных навучаньняў "Щит Содружества-2001", якія праходзілі ў Казахстане і ахапілі тэрыторыю краінаў Цэнтаральнай Азіі і Расейскай Федэрацыі. На паседжаньні Савета міністраў абароны краінаў-удзельнікаў СНД прымаюць удзел кіраўнікі ваенных ведамстваў, Туркменія не прадстаўлена. 
У Менску затрыманы апазыянэры 11:13, 18/05/2001

Міліцыя ў Менску затрымала раніцай 30 уздзельнікаў несанкцыянаванай дэмантрацыі ля будынку Палаца Рэспублікі. У ім сёньня пачаў працу другі Ўсебеларускі народны сход. Удзельнікі акцыі - члены Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Беларускага народнага фронту. Яна спрабавалі разгарнуць плякат "Абаронім Беларусь!", але за дзьве хвіліны былі разагнаны й арыштаваны. Як паведамілі ў ГУУС Менску, арыштавана ўсяго 8 удзельнікаў акцыі. 
Віншуем Юру Завадзкага! 11:12, 18/05/2001

22 траўня спаўняецца 10 гадоў Юры Звадзкаму. Ягоны тата, журналіст Зьміцер Завадзкі зьнік праз 10 месяцаў таму. Увесь гэты час Юра чакае бацьку і спадзяецца, што ён жывы. Хлопчык называе сябе "вялікім мужыком у маленькім целе". 
Неабыякавыя да лёсу зьніклых палітыкаў утвараюць жывы ланцуг 11:11, 18/05/2001

Акцыя "Жывы ланцуг неабыякавых людзей" пройдзе сёньня ў Менску ў рамках кампаніі "Хочам ведаць праўду!" Акцыя павінна прайсьці з 18.00 да 19.00 пад лёзунгам "Стань побач!" Тыя, каму не абыякавы лёс зьніклых бяз зьвестак апанентаў Аляксандар Лукашэнкі - экс-міністра ўнутраных справаў Юры Захаранкі, аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага, дэпутата Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага, утвораць жывы ланцуг людзей, якія будуць трымаць партрэты зьніклых бяз зьвестак палітыкаў. Такім чынам, людзі маюць намер стаяць уздоўж праспэкту Ф.Скарыны ад плошчы Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы Менску. 
Прадпрымальнікі маюць намер патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі 11:10, 18/05/2001

Палітычная забастоўка індывідуальных прадпрымальнікаў на рэчавых рынкаў Менску павінна прайці сення. Удзельнікі забастоўкі маюць намер патрабаваць адстаўкі прэзыдэнта й ўраду. Акцыя прымеркавана да заплянаванага на гэты дзень другога Ўсебеларускага народнага сходу. Мяркуецца, што забастоўку падтрымаюць больш за 30 тысячаў прадпрымальнікаў. 
Лукашэнка сабраў у сваю падтрымку сход 11:09, 18/05/2001

Другі Ўсебеларускі народны сход сабраўся сёньня ў Менску пад дахам Палацу Рэспублікі. Дзьве з паловай тысячаў рупліва адабраных дэлегатаў Лукашэнка сабраў выключна ў сваю падтрымку напярэдадні выбараў. Арганізатар мерапрыемства выступіць з даклядам "За моцную і квітнеючую Беларусь". Ён стаў і дэлегатам свайго "сходу". Дэлігіраваны туды былі й прам`ер Ярмошын, і шматлікія члены ўраду, і кіраўнікі іншых цэнтральных ворганаў кіраваньня. Ганаровым госьцем сходу стане падсьледчы дзяржсакратар "саюзу" Павал Барадзін, які адразу з допыту ў Жэневе прыляцеў у Менск. 
Украіна патрабуе тлумачэньняў забойства беларускай міліцыяй свайго грамадзяніна 11:08, 18/05/2001

Украінскі міністар замежных справаў Анатоль Зьленка патрабаваў ад афіцыйнага Менску тлумачэньняў адносна забойства 42-гадовага жыхара ўкраінскага горада Хмяльніцкага, якога ў панядзелак застрэліла гомельская міліцыя, паведамляе радыё "Свабода". 
Гарвыканкам дазволіў пікетаваць Мінпрам на адлегласьці ... 3 кілямэтраў 11:07, 18/05/2001

Рэспубліканскі савет прафсаюзу работнікаў аўтасельгасмашу абскардзіў у Маскоўскім судзе Менску рашэньне Менгарвыканкаму аб дазволе прафсаюзу пікетаваньня Міністэрства прамысловасьці. Пікетаваць Мінпрам прафсаюзы сабраліся з мэтай прыцягнеьня ўвагі да праблемы вялікай запазычанасьці па пералічэньню прафсаюзных узьнёскаў прадпрыемствам галіны. На паўторны зварот прафсаюз усё ж такі атрымаў дазвол, але яно не толькі не задаволіла, але і ўзрушыла членаў Савету прафсаюзу АСМ. Гарвыканкам дазволіў пікітаваньне Міністэрства прамысловасьці на адлегласьці 3 кілямэтраў. 
Актывістка апазыцыі, якая аб`явіла галадоўку, шпіталізавана 11:06, 18/05/2001, www.praca.by

Як стала вядома супрацоўніку прафсаюзнай газэты "Салідарнасьць", учора старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу камбінату "Бешына" Алена Захожая была шпіталізавана. Лідэр прафсаюзу была вымушана аб`явіць галадоўку ў пратэст супраць нежаданьня адміністрацыі камбінату прадаставіць "пярвічцы" БНП юрыдыную адрэсу, неабходны для рэгістрацыі ў мясцовым выканкаме. Па папярэдніх дадзеных Бабруйскі гарвыканкам паабяцаў выканаць патрабаваньне Алены Захожай у выпадку, калі кіраўніцтва "Белшыны" ўсёж адмовіцца зрабіць гэта. Зараз прафсаюзны лідэр пад назіраньнем медыкаў Бабруйскага гарадзкога шпіталю выходзіць з галадоўкі. 
Беларусь і Армэнія падпішуць пагадненьне аб ваенным супрацоўніцтве 11:05, 18/05/2001

Армэнія й Беларусь падпішуць міжурадаввае пагадненьне аб ваенным і ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве паміж двума краінамі. Пра гэта паведаміў CNA міністар абароны Арменіі Серж Саркісян. Падпісаньне пагадненьня, па ўсёй верагоднасьці, адбудзецца падчас прымеркаванага на канец траўня афіцыйнага візыту ў Эрэван Аляксандар Лукашэнкі. Канкрэтызаваць дэталі пагадненьня міністар адмовіўся. 
Расея павінна перавесьці 400 мільёнаў рублёў у "саюзны" бюджэт. Колькі ўнясе Беларусь? 11:04, 18/05/2001

Расея й Беларусь яшчэ ні капейкі не выдзяліла ў гэтым годзе для пералічэньня ў бюджэт "саюзнай дзяржавы". Пра гэта, як паведамляе НЕГА, было заяўлена на сустрэчы ў Менску прам`ер-міністра Беларусі Ўладзімера Ярмошына й дзяржсакратара "саюзнай дзяржавы" Паўла Барадзіна. 
Салідарнасьць з найменьш разьвітымі краінамі сьвету 11:03, 18/05/2001, РИА "Ореанда"

У працы ІІІ канферэнцыі ААН па найменьш разьвітых краінах прымае ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з намесьнікам замежных справаў Беларусі Аляксандрам Сычовым. Беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з Прэзыдэнтам Кірыбаці, кіраўнікамі зьнешнепалітычных ведамстваў Кіпру, Мазабіка й Бурундзі. Падчас сустрэчаў былі абмеркаваны пытаньні разьвіцьця двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяньня ў рамках ААН. 16 траўня глава беларускай дэлегацыі А.Сычаў выступіў на Канферэнцыі, дзе выказаў салідарнасьць з найменьш разьвітымі дзяржавамі і заклікаў спэцыялізаваныя ўстановы, фонды й праграмы сыстэмы ААН, міжнародныя фінансавыя ўстановы ўдзяляць непаслабную ўвагу праблемам указанай групы дзяржаваў. 
Беларускія дыплёмы будуць прызнавацца ў Эўропе не раней за 2010 год 11:02, 18/05/2001

Менавіта такі тэрмін адводзіцца для таго, каб правесьці рэформу вышэйшай школы рэспублікі. Пра гэта паведаміў журналістам міністар адукацыі нашай краіны Васіль Стражаў. 
Выйграй заробак ў лятарэю 11:01, 18/05/2001

Брэсцкія ўлады знайшлі арыгінальны спосаб папоўніць абласны бюджэт. На гэты раз ахвярамі сталі педагогі. Так, у Кобрынскім раёне была спроба дабраахвотна-прымусовага распаўсюду сярод педагогаў 460 квіткоў грашова-рэчавай лятарэі "Бярэсьце-2". Ініцыятар розыгрышу - Брэсцкі аблвыканкам. Выплочваемая сума заробку была папярэдне паменшана на 690 рублёў, што натуральна, выклікала законнае абурэньне ў настаўніцкім асяродку. Па тым шляху йдуць і ў Пружанскім раёне. Як бы не быў выбраны новы спосаб выплаты заробку - лятэрэйнымі квіткамі , паведамляе www.praca.by 
|  |
|