Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія дыплёмы будуць прызнавацца ў Эўропе не раней за 2010 год 11:02, 18/05/2001
Менавіта такі тэрмін адводзіцца для таго, каб правесьці рэформу вышэйшай школы рэспублікі. Пра гэта паведаміў журналістам міністар адукацыі нашай краіны Васіль Стражаў.
Рэформа ўключае некалькі блёкаў. Па-першае, вышэйшая адукцыя стане дзьвухпрыступкавай. Большасьць студэнтаў будуць навучацца 4 гады, а не 5, як зараз. Тыя, для каго навука стане больш падатлівай, змогуць пасьля працягваць навучацца ў двухгадовай магістратуры. Усё гэта прызвана зрабіць вышэйшую школу масавай. Зьменіцца, па словах міністра, і роля асьпірантуры: вынікі выпускных іспытаў магістраў будуць прыраўноўвацца да здачы кандыдацкага мінімуму. Такім чынам, асьпіранты зоймуцца выключна навуковай працай - падрыхтоўкай дысэртацыі.
Па-другое, як паведамляе БЕЛТА, будуць разьвівацца новыя формы атрыманьня вышэйшай адукацыі. Гэта датычыць вышэйшых каледжаў, якія ўяўляюць сабой "гібрыд" тэхнікамаў і вузаў. Зараз мы маем 4 такіх навуковых установаў, з цягам часам іх колькасьць павялічыцца, і дзейнічаць яны будуць пры вузах, адзначыў Васіль Стражаў.
Трэці "рэфарматарскі" блёк датычыцца паляпшэньня якасьці адукацыі: на зьмену іспытам прыйдуць тэсты. Чацьвёрты - інфарматызацыя вышэйшай школы. Можа, гэты працэс не такі заўважны, але ўжо зараз, напрыклад, у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсытэце налічваецца каля тысячы кампутараў. Размова йдзе аб разьвіцьці Рэспубліканскай праграмы "Белнэт". Пакуль з-за адсутнасьці грошай яна існуе ў асноўным на паперы.