Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея павінна перавесьці 400 мільёнаў рублёў у "саюзны" бюджэт. Колькі ўнясе Беларусь? 11:04, 18/05/2001
Расея й Беларусь яшчэ ні капейкі не выдзяліла ў гэтым годзе для пералічэньня ў бюджэт "саюзнай дзяржавы". Пра гэта, як паведамляе НЕГА, было заяўлена на сустрэчы ў Менску прам`ер-міністра Беларусі Ўладзімера Ярмошына й дзяржсакратара "саюзнай дзяржавы" Паўла Барадзіна.
Бюджэт "саюзу" на 2001 г. вызначаны ў памеры 2,36 мільярдаў рублёў. З гэтай сумы 65 адсоткаў павінна будзе ўнесьці Расея, а 35 адсоткаў - Беларусь. Павал Барадзін ад імя расейскага ўраду паабяцаў, што да 20 траўня Расея перавядзе 400 мільёнаў рублёў у бюджэт "саюзнай дзяржавы".