Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гарвыканкам дазволіў пікетаваць Мінпрам на адлегласьці ... 3 кілямэтраў
11:07, 18/05/2001

Рэспубліканскі савет прафсаюзу работнікаў аўтасельгасмашу абскардзіў у Маскоўскім судзе Менску рашэньне Менгарвыканкаму аб дазволе прафсаюзу пікетаваньня Міністэрства прамысловасьці. Пікетаваць Мінпрам прафсаюзы сабраліся з мэтай прыцягнеьня ўвагі да праблемы вялікай запазычанасьці па пералічэньню прафсаюзных узьнёскаў прадпрыемствам галіны. На паўторны зварот прафсаюз усё ж такі атрымаў дазвол, але яно не толькі не задаволіла, але і ўзрушыла членаў Савету прафсаюзу АСМ. Гарвыканкам дазволіў пікітаваньне Міністэрства прамысловасьці на адлегласьці 3 кілямэтраў.

Напрацягу доўгага часу Міністэрства прамысловасьці, адміністрацыя прадпрыемстваў аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня не забясьпечваюць выкананьне галіновага Тарыфнага пагадненьня. Неаднаразовыя звароты да кіраўніцтва Міністэрства, у дзяржаўныя ворганы кантролю й нагляду ня далі станоўчага выніку. На паўторны зварот Савету прафсаюзу Менскі гарвыканкам дазволіў пікетаваньне Міністэрства прамысловасьці 14,15,16 і 17 траўня 2001 года ў парку 50-годзьдзя Кастрычніка, які знаходзіцца ў 2,5-3 кілямэтрах ад будынку, дзе разьмяшчаецца Міністэрства прамысловасьці.

Такія адносіны гарадзкіх уладаў да зваротаў працоўных, што пратэстуюць супраць парушэньня чыноўнікамі і адміністрацыяй прадпрыемстваў Тарыфнага пагадненьня і калектыўных дамоваў, а таксама дзейснага заканадаўства, старшыня Савету прафсаюзу АСМ Аляксандар Бухвостаў назваў цынічным і зьдзеклівым.

"Савет прафсаюзу выказвае пратэст рашэнньню Мінгарвыканкаму, які парушае нормы міжнароднага права, Кастытуцыю і заканадаўства рэспублікі, заяўляе аб недапушчальнасцi падобных дзеяньняў. У які раз у рэспубліцы сёньняшнім рэжымам парушаюцца правы працоўных. Колькі можна гэта трываць!" - заявіў ён.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: