Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прадпрымальнікі маюць намер патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі 11:10, 18/05/2001
Палітычная забастоўка індывідуальных прадпрымальнікаў на рэчавых рынкаў Менску павінна прайці сення. Удзельнікі забастоўкі маюць намер патрабаваць адстаўкі прэзыдэнта й ўраду. Акцыя прымеркавана да заплянаванага на гэты дзень другога Ўсебеларускага народнага сходу. Мяркуецца, што забастоўку падтрымаюць больш за 30 тысячаў прадпрымальнікаў.
"Усебеларускі народны сход мае намер зацьвердзіць праграму сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў. Гэта праграма сацыялістычнай эканомікі, дзе няма месца прадпрымальніцтву. Менавіта таму мы патрабуем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі й ягонага ўраду", -- сказаў старшыня стачкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі. Як перадае БелаПАН, па словах старшыні стачкаму, у адрозьненьні ад ранейшых забастовак, асноўнай мэтай зараз стачкам бачыць "сам факт правядзеньня палітычнай забастоўкі", таму масавасьць у дадзеным выпадку "прынцыпіяльнага значэньня ня мае".
У той самы час Леванеўскі разьлічвае на падтрымку забастоўкі перш за ўсё ў буйных гарадах. Да прэзыдэнцкіх выбараў стачкам мае намер правесьці яшчэ як мінімум дзьве палітычныя забастоўкі "з улікам урокаў забастоўкі 18 траўня".