Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Неабыякавыя да лёсу зьніклых палітыкаў утвараюць жывы ланцуг 11:11, 18/05/2001
Акцыя "Жывы ланцуг неабыякавых людзей" пройдзе сёньня ў Менску ў рамках кампаніі "Хочам ведаць праўду!" Акцыя павінна прайсьці з 18.00 да 19.00 пад лёзунгам "Стань побач!" Тыя, каму не абыякавы лёс зьніклых бяз зьвестак апанентаў Аляксандар Лукашэнкі - экс-міністра ўнутраных справаў Юры Захаранкі, аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага, дэпутата Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага, утвораць жывы ланцуг людзей, якія будуць трымаць партрэты зьніклых бяз зьвестак палітыкаў. Такім чынам, людзі маюць намер стаяць уздоўж праспэкту Ф.Скарыны ад плошчы Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы Менску.