Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зубры правялі акцыю па ачыстцы сьценаў сталіцы ад цынічных надпісаў. Нагадаем, што два месяцы таму на плоце Менскага заводу халадзільнікаў "Атлант" на праспэкце Машэрава сродкамі графіці зубры задалі Аляксандру Лукашэнку пытаньне аб лёсах зьніклых людзей. Пасьля гэтая сьцяна была замалявана, але надпісы выступілі. Тады схаваць ад вачэй народа "нязручныя" пытаньні ўзяліся "патрыёты" з БПСМ, якія намалявалі паверху надпісаў карцінку з чырвона-зялёным сьцягам.
Збавіць горад ад незразумелай кампазыцыі ўзяліся зубры.
18 траўня ў 10.00 адначасова з пачаткам другога Ўсебеларускага народнага сходу да плоту зноў выйшлі 8 актывістаў маладзёвага руху супраціву ЗУБР. Чацьвёра хлопцаў былі апранутыя ў працоўнае адзеньне й несьлі вёдры з фарбаю й пэндзлямі, што абсалютна не прыцягвала ўвагу супрацоўнікам міліцыі, у якіх на ўрадавай трасе недахопу не назіраецца. Яшчэ чацьвёра стаялі на падстрахоўцы.
Праз 15 хвілінаў частка сьцяны, якая ўтрымлівае асабліва цынічны элемент карцінкі (чырвона-зялёны сьцяг), была замалявана й зубры, не сьпяшаючыся, селі ў машыну й зьехалі.